• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пайшоў з жыцця Мікіта Мелказёраў

    Памёр журналіст, вядучы праектаў «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца» Мікіта Мелказёраў.

    Пра гэта ў Insta­gram паведамілі жонка Мікіты Ліна Цапава і журналіст Аляксандр Івулін. Паводле іх, Мікіты не стала сёння ноччу. Яму было 37 гадоў.

    Паводле крыніц Reform.news і Радыё Свабода, журналісту ўвечары 20 снежня стала дрэнна, яму выклікалі хуткую, але не змаглі ўратаваць.

    Аляксандр Івулін у сваім посце просіць зараз не турбаваць блізкіх.

    «Вельмі прашу ўсіх, асабліва калег-журналістаў, не дадумваць і не турбаваць родных Мікіты. Як толькі будзе нейкая публічная інфармацыя, я паведамлю».

    Жонка Мікіты напісала, што пакуль не можа паведаміць падрабязнасці.

    Мікіта Мелказёраў — беларускі журналіст, блогер і аўтар папулярнага YouTube‑праекта «Жыццё‑маліна», дзе ён браў доўгія інтэрв’ю ў розных беларусаў, у тым ліку актывістаў і публічных асоб. Таксама ён быў вядоўцам праекту «Загляне Сонца» дзе разглядаў розныя тэмы з гісторыі Беларусі, сувядоўцам перадачы «Мова Нанова» на «Белсаце», калумністам DW. Раней ён працаваў журналістам на «Анлайнеры» і «Трыбуне». Мікіта — сябра БАЖ, капітан футбольнай зборнай каманды журналістаў. 

    Адкрыты збор для родных Мікіты Мелказёрава. Падтрымаць можна ПА СПАСЫЛЦЫ

    БАЖ шчыра спачувае родным і блізкім калегі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.