• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын зноў у ШІЗА?

    Падазрэнні наконт чарговага пакарання выказвае жонка журналіста Вольга Івашына. Яны грунтуюцца на тым, што з Дзянісам, якога ўтрымліваюць у магілёўскай ПК-15, ужо працяглы час няма сувязі.

    Дзяніс Івашын

    Дзяніс Івашын

    «20 дзён без лістоў. ШІЗА?!», — напісала Вольга Івашына на сваёй старонцы ў Face­book 1 лістапада. Перад гэтым яна зазначала, што сям’я не дачакалася і запланаванага тэлефоннага званка ад Дзяніса Івашына, які мусіў быць 23 кастрычніка.

    На думку жонкі, калі Дзяніса насамрэч змясцілі ў штрафны ізалятар, то гэта адбылося знянацку.

    «Звестак ад яго так і няма, але раней пра магчымасць апынуцца ў штрафным ізалятары ён не казаў нават намёкам», — кажа Вольга Івашына.

    Верагоднасць таго, што Дзяніса Івашына могуць пакараць штрафным ізалятарам, яго родныя не выключаюць ад самага таго моманту, як 18 чэрвеня 2026 года журналіста вярнулі ў магілёўскую калонію. Дагэтуль ён 3 гады адбыў у турме № 8 у Жодзіна.

     ПК-15 журналіста накіравалі адбываць прысуд першапачаткова, і там, паводле сведчанняў былых вязняў калоніі, яго збівалі, здзекваліся з ягонай беларускай мовы, забаранялі тэлефонныя званкі, прадуктовыя пасылкі, спатканні з бацькамі, некалькі разоў каралі штрафным ізалятарам. Праз некалькі месяцаў журналісту ўзмацнілі пакаранне — перавялі з калоніі на строгі турэмны рэжым у жодзінскую турму № 8.

    Справа Дзяніса Івашына

    Дзяніс Івашын — карэспандэнт беларускай незалежнай газеты «Новы Час», рэдактар-валанцёр беларускай версіі сайта міжнароднай расследавальніцкай супольнасці Inform­Na­palm. Журналіст вядомы сваімі расследаваннямі пра ўплыў «рускага свету» на Беларусь і Сірыю, пра скандальную забудову рэстарана побач з мемарыяльным урочышчам Курапаты пад Мінскам.

    Супрацоўнікі КДБ затрымалі Дзяніса Івашына 12 сакавіка 2021 года: спачатку выставілі абвінавачанне паводле арт. 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), а пазней дадалі яшчэ і «здраду дзяржаве».

    Верагодна, «апошняй кропляй» для беларускіх уладаў стала яго расследаванне пра былых украінскіх байцоў атрада спецпрызначэння «Беркут», якія пасля перамогі Еўрамайдана ў 2014 годзе ўладкаваліся на працу ў беларускі АМАП. Журналіста схапілі літаральна на наступны дзень, як ён даў інтэрв’ю пра гэта незалежнаму тэлеканалу «Настоящее время».

    Праект БАЖ «Журналісты: бязгучны рэжым»

    Ён не запарвае любімую зялёную гарбату пад фільм для сумеснага сямейнага прагляду. Дзяніс Івашын. Асуджаны да 13 гадоў зняволення

    Суд над Дзянісам Івашыным доўжыўся амаль месяц у Гродзенскім абласным судзе і адбываўся ў закрытым рэжыме. 14 верасня 2022 года суддзя Валерый Раманоўскі прызнаў журналіста вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: часткі 1 артыкула 356 КК РБ (здрада дзяржаве) і артыкула 179 КК РБ (незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці). Суддзя Раманоўскі прыгаварыў журналіста да пазбаўлення волі на 13 гадоў і 1 месяц з адбыццём у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, штрафу памерам 4800 рублёў і кампенсацыі маральнай шкоды дзевяці сілавікам, ацэненай агулам у 22 800 беларускіх рублёў.

    Аспрэчыць гэты вырак у Вярхоўным судзе не ўдалося. Напрыканцы студзеня 2023 года Івашына этапавалі са следчага ізалятара турмы № 1 у Гродне ў папраўчую калонію № 15 Магілёва.

    Напрыканцы чэрвеня 2023 года журналісту ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на строгі рэжым у турму № 8 у Жодзіне. Ён знаходзіўся там тры гады, і 18 чэрвеня 2026 года яго зноў этапавалі ў ПК-15.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.