Мікіта Мелказёраў
Еўрапейскі журналісцкі футбольны турнір пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць пра Мікіту Мелказёрава
Традыцыйны восеньскі журналісцкі турнір у Друскеніках пачаўся з хвіліны маўчання на знак ушанавання памяці капітана футбольнай каманды Беларускай асацыяцыі журналістаў, вядомага журналіста Мікіты Мелказёрава.
Напрыканцы тыдня заўзеем за нашых! Каманда БАЖ згуляе на журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае заўзятараў і заўзятарак у літоўскія Друскенікі: у пятніцу і суботу каманда беларускіх медыйшчыкаў чарговы раз прыме ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным чэмпіянаце. Усе гульні адкрытыя!
Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці
«Я ўсё яшчэ не ведаю прычын смерці… Натуральная смерць ці не? І лічу за лепшае — таксама зразумела для сябе — не думаць пра гэта».
У Варшаве пройдзе футбольны турнір «Кубак Мелказёрава»
1 жніўня, у суботу, у Варшаве згуляюць V Турнір Беларускай Салідарнасці — Кубак Мелказёрава.
«Як казаў класік: „Рабі нечаканае“». Один из проектов Никиты Мелкозерова возобновил работу
На YouTube-канале «Загляне сонца», посвященном истории Беларуси, опубликован первый выпуск без Никиты Мелкозерова, который его вел. Покойного блогера заменил его друг и соавтор Александр Ивулин. В новом ролике он рассказал об известном беларусском писателе Владимире Короткевиче.
Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу
Удава блогера Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава паведаміла, што пракуратура Польшчы працягвае расследаванне справы аб смерці Мікіты.
«Скарына ютуба». Leibonik запісаў песню пра Мікіту Мелказёрава
Сяргей Башлыкевіч апублікаваў на ютуб-канале кліп «Маліна», прысвечаны Мікіце Мелказёраву.
Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе
Аляксандр Івулін закрыў падкаст «Нешта будзе», які ён рабіў разам з Мікітам Мелказёравым: «Рабіць гэты праект без Мікіты немагчыма».
40 дзён, як з намі няма Мікіты Мелказёрава. Ліст Івуліна чалавеку, які перавярнуў яго жыццё
Пра размовы на могілках, стыль і новы-стары Кубак. Ліст Аляксандра Івуліна да свайго сябра Мікіты Мелказёрава публікуе «Трыбуна».
Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу
Анатамаванне не выявіла прыкметаў, якія маглі б паказваць на тое, што журналіст Мікіта Мелказёраў памёр у выніку траўмы, аднак лекары знайшлі змены, якія сталі вынікам хранічнага захворвання. Пра гэта «Белсату» расказаў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба.
У Варшаве згуляюць таварыскі матч памяці Мікіты Мелказёрава
17 студзеня футбольны клуб «Пагоня», заснаваны беларусамі ў Варшаве, згуляе таварыскі матч памяці журналіста і блогера Мікіты Мелказёрава супраць Sparta Jazgarzew (польская каманда А класа). Гульня адбудзецца ў 17.00 на стадыёне Пясечна (Stadion miejski GOSiR, ul. 1 Maja 16, 05–500 Piaseczno).
«Моцарт беларускага Ютуба». Аляксандр Лукашук — пра апошняе інтэрв’ю з Мікітам Мелказёравым
У суботу, 10 студзеня было апублікавана апошняе інтэрвію Мікіты Мелказёрава ў канале «Жыцьцё-маліна». Каманда каналу абвясціла аб закрыцьці праекту. Апошні суразмоўца Мелказёрава, былы дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, паглядзеў запіс і падзяліўся ўражаннямі.
Выйшаў апошні выпуск на канале «Загляне сонца» з Мелказёравым, каманда праекту ўзяла паўзу
У апошнім выпуску блогер Мікіта Мелказёраў апавядаў, чаму ў Беларусі святкуюць два Раствы. У канцы снежня 2025 года Мікіты не стала.
«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым
30 снежня ў Варшаве развіталіся з самым вядомым беларускім інтэрв’юерам, аўтарам ютуб-канала «Жыццё-маліна» Мікітай Мелказёравым. Развітанне сабрала некалькі соцень людзей.
У Варшаве прайшла акцыя памяці Мікіты Мелказёрава
Каля 30 беларусаў Варшавы выйшлі 28 снежня а 14 гадзіне да помніка Каперніка, каб выказаць словы ўдзячнасці і памяці за вялікі ўклад у беларускае нацыянальнае развіццё беларускаму журналісту і блогеру Мікіту Мелказёраву, які раптоўна пайшоў з жыцця 21 снежня ва ўзросце 37 гадоў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.