спачуванні
Памерла маці палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай
Вольга Радзівонава знаходзіцца ў зняволенні ад 7 сакавіка 2024 года. Хворая маці журналісткі, якой было больш за 80 гадоў, мела патрэбу ў сталым доглядзе.
Памёр журналіст «Хартыі-97» Канстанцін Іваноў
Журналіст Канстанцін Іваноў пайшоў з жыцця пасля цяжкай хваробы. Пра гэта паведаміла ў Facebook яго калега, галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна.
Памерла былая выкладчыца журфака, экс-замрэдактара «Пераходнага ўзросту» Таццяна Прановіч
Таццяне Іванаўне было 67 гадоў. Пра яе смерць выданню «Точка» паведадаміла крыніца, блізкая да факультэта журналістыкі БДУ.
«Тонкі, цудоўны чалавек з вялікім сэрцам». У Варшаве памёр беларускі актывіст, былы журналіст Ян Памедор Рэуцкі
Пра ягоную смерць паведамілі блізкія ў Facebook.
Памёр журналіст Вячаслаў Дашкевіч, бацька колішняга палітвязня Зміцера Дашкевіча
Колішні палітвязень, вызвалены і выправаджаны з Беларусі летась у верасні, Зміцер Дашкевіч паведаміў аб смерці свайго бацькі Вячаслава. Яму было 88 гадоў.
«Яго называлі „Шэфе“». Гарадзенцы ўспамінаюць, якім чалавекам быў Аляксандар Мілінкевіч
Гарадзенцы, якія ведалі Аляксандра Мілінкевіча ня толькі як палітыка, але і як «шэфа», баскетбаліста і гаспадара дома ля возера, падзяліліся «Радыё Свабода» сваімі ўспамінамі пра яго. Слыны беларус пайшоў з жыцця 11 жніўня ва ўзросле 79 гадоў.
Пайшоў з жыцця Аляксандр Мілінкевіч. Беларускі палітык быў сябрам БАЖ
«Сёння а 7:15 раніцы адышоў у вечнасць Аляксандр Мілінкевіч», — так пра сыход беларускага навукоўца, грамадскага дзеяча і палітыка паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook яго родзіч Ігар Кулей.
Памёр дакументаліст Юрый Хашчавацкі
Не стала беларускага дакументаліста Юрыя Хашчавацкага. Пра смерць выбітнага рэжысёра, сцэнарыста паведамілі сёння сябры ў сацсетках. Спадар Юрый быў сябрам БАЖ.
Памерла пісьменніца і журналістка Святлана Курс
20 ліпеня сышла з жыцця пісьменніца і журналістка Святлана Курс. Ёй было 54 года. У апошні час яна змагалася з анкалагічным захворваннем.
Памёр фалькларыст і выкладчык журналістыкі Уладзімір Касько
Яму было 88 гадоў.
Памерла жонка і паплечніца рэдактара газеты «Вольнае Глыбокае»
Як стала вядома, 19 траўня пайшла з жыцця Іна Сядова — жонка і паплечніца былога рэдактара незалежнай рэгіянальнай газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзіміра Скрабатуна. Спадарыні Іне было 67 гадоў.
«Часам цішыня гаворыць больш, чым тысячы чужых слоў». У Беластоку паставілі помнік бабруйскаму журналісту і блогеру Уладзіміру Усеру
Журналіст памёр у снежні мінулага году ў Беластоку. «Часам цішыня гаворыць больш, чым тысячы чужых слоў. Сёння можна сказаць галоўнае: тата нарэшце здабыў спакой. Усё адбылося так, як і павінна было — з павагай, з годнасцю, там, дзе яму і месца», — напісала дачка Уладзіміра Усера Марына Авітан.
Памёр журналіст і рэдактар часопіса «Jazz-Квадрат» Алесь Астраўцоў
Пра смерць культурнага дзеяча, аўтара і шэф-рэдактара вядомага ў 2000‑х часопіса «Jazz-Квадрат» Алеся Астраўцова паведаміў у сацсетках мастак Адам Глобус.
Чалавек, які выпраменьваў спакой, дабрыню і шчырасць. Кім быў відэааператар Дзяніс Сакалоўскі
21 лютага не стала відэааператара Дзяніса Сакалоўскага. Ён памёр у Берліне ва ўзросце 47 гадоў. «Безумоўны прафесіянал, таленавіты і адданы справе. Дзяніс любіў жыццё, сваю сям’ю і верыў, што мы вернемся ў Беларусь», — падзяліліся з БАЖам успамінамі яго сябры і калегі.
Памёр журналіст, былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі
Інфармацыю пра смерць пацвердзіла ягоная дачка Васіліна. Журналісту было 47 гадоў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.