Беларускія медыі паведамляюць пра збоі ў працы сайтаў і DDOS-атаку
Беларуская асацыяцыя журналістаў
У першыя дні лістапада са збоямі ў працы сайтаў сутыкнуліся незалежныя беларускія анлайн-выданні Reform.news і «Наша Ніва».

Ілюстрацыя створана БАЖ з выкарыстаннем СhatGPT
Reform.news паведаміў пра праблемы з сайтам 3 лістапада, у 8:49 раніцы паводле беларускага часу.
«Сябры, на серверы Reform.news адбыўся збой. У выніку сайт не абнаўляўся некалькі гадзін. Мы высвятляем прычыны збою», — адзначаецца ў паведамленні.
У мінулую нядзелю ў 14:31 «Наша Ніва» заявіла пра DDOS-атаку на свой сайт.
«Пакуль мы паспяхова даём ёй рады, але майце на ўвазе: сайт можа быць часова недаступны або навіны і спасылкі адкрывацца з цяжкасцю», — папярэджвала рэдакцыя 1 лістапада.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў