• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Human Winter Camp-2019: зімовы праваабарончы лагер (рэгістрацыя да 15 студзеня)

    Што важнага можна зрабіць у самым пачатку года? Падацца на праграму па правах чалавека!

    Думаеце, кэмпы — удзел летніх вакацый? А вось і не! Human Con­stan­ta падрыхтавала 5‑дзённы Human Win­ter Camp, які пачнецца ужо 27 студзеня 2019 года ва ўтульнай сядзібе за Менскам.

    Для каго?

    Даўно хацеў / хацела запусціць уласную ініцыятыву, заснаваную на каштоўнасцях Правоў чалавека? Ці проста навучыцца дзеянням ў абарону грамадскіх інтарэсаў? Гэты кэмп як раз для цябе: будзем гутарыць пра Правы чалавека, шляхі і механізмы ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесныя дзеянні. Усё навучанне будзе адбывацца шляхам нефармальнай адукацыі з магчымасцю быць пачутымі. 5‑дзённы інтэнсіў прадугледжвае поўнае ўключэнне ў агульны працэс.

    Хто будзе трэнераваць?

    Эксперты_кі і спецыялісты_кі праваабарончай арганізацыі Human Con­stan­ta, валантэры_кі, запрошаныя госці. 
    Удзельнікі_цы таксама змогуць правесці свае блокі падчас факультатываў.

    Што па выніку?

    Ты даведаешся, што такое грамадскі інтарэс і якія існуюць інструменты па яго абароне. Магчыма, у цябе ёсць план уласнай ініцыятывы. Ты зможаш альбо рухаць яе далей, альбо дапрацаваць разам з Human Con­stan­ta трошкі пазней, знайсці аднадумцаў у каманду, ажыццяўляць ідэю пад ментарствам дасведчанных праваабаронцаў, альбо пакінуць у якасці добрага і прапрацаванага прыклада.

    Як патрапіць?

    Неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму да 15 студзеня ўключна. Магчыма дадатковая суразмова (вочна ці онлайн). Мы паведамім вынікі да 20 студзеня.

    Удзел бясплатны. Арганізатары_кі бяруць на сябе ўсе выдаткі па праездзе, пражыванні, харчаванні.

    Па спасылцы можна азнаёміцца з тым, што мы рабілі на Human Camp улетку.
    Поспехаў і чакаем цябе на Human Win­ter Camp!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.