Прыём заявак на прэмію IPI-IMS у галіне свабоды прэсы-2027 (дэдлайн — 15 снежня)
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) і арганізацыя IMS (International Media Support) абвяшчаюць прыём заявак на атрыманне ўзнагарод «Лаўрэат у галіне свабоды прэсы» (IPI-IMS Press Freedom Laureate) і «Піянер свабодных СМІ» (Free Media Pioneer) за 2027 год.

Прэмія прызначаецца журналістам і медыяарганізацыям, якія робяць істотны ўнёсак у барацьбу за свабодныя СМІ. Узнагароды будуць уручаныя на спецыяльнай цырымоніі падчас Сусветнага кангрэса IPI і Фестывалю медыяінавацый 2027 года ў Будапешце, які пройдуць 12–14 мая. Імёны лаўрэатаў будуць абвешчаны да пачатку мерапрыемства.
Заяўкі на атрыманне ўзнагарод 2027 года неабходна падаць да 15 снежня 2026 года (23:59 па цэнтральнаеўрапейскім часе). Пераможцаў вызначаць каманды IPI і IMS сумесна з міжнародным кансультатыўным камітэтам.
На прэмію «Лаўрэат свабоды прэсы» можна вылучаць толькі асобных кандыдатаў. На прэмію «Піянер свабодных СМІ» можна прапаноўваць каманды, інфармацыйныя агенцтвы або іншыя арганізацыі, звязаныя са СМІ, уключаючы арганізацыі, якія абараняюць свабоду прэсы.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА ПРЭМІЮ «ЛАЎРЭАТ СВАБОДЫ ПРЭСЫ»
Звярніце ўвагу, што самавылучэнне не дапускаецца. Аднак вы можаце намінаваць каго-небудзь са сваёй арганізацыі.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА ПРЭМІЮ «ПІЯНЕР СВАБОДНЫХ СМІ»
Любыя пытанні аб працэсе вылучэння кандыдатаў і адбору можна накіроўваць на адрас info@ipi.media .
@bajmedia