• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Hrodna.life запускае глабальны віртуальны забег «След Святога Губерта» ў падтрымку незалежнай гродзенскай журналістыкі

    Беларускае медыя ў выгнанні Hrodna.life абвяшчае пра запуск першага міжнароднага віртуальнага забегу «След Святого Губерта». Праект мае на мэце аб’яднаць гродзенцаў і ўсіх, хто любіць Гродна, па ўсім свеце, а таксама сабраць сродкі на працяг працы рэдакцыі.

    Hrodna.life запускае глабальны віртуальны забег «След Святога Губерта» ў падтрымку незалежнай гродзенскай журналістыкі

    У чым унікальнасць праекта? Забег спалучае спорт, гродзенскую ідэнтычнасць і моцны салідарны складнік:

    • Сімвалічная дыстанцыя — 11,27 км. Лічба абраная ў гонар 1127 года — года першага летапіснага ўпамінання Гродна.
    • Свята-патрон. Фініш акцыі прымеркаваны да 3 лістапада — Дня святога Губерта, які лічыцца апекуном і заступнікам Гродна.
    • Унікальны медаль. Кожны ўдзельнік, які зробіць данат і прабяжыць дыстанцыю, атрымае па пошце металічны медаль з выявай Аленя святога Губерта — сімвала з гродзенскага герба.

    «Мы страцілі магчымасць фізічна знаходзіцца ў родным горадзе і сустракацца з нашай аўдыторыяй на вуліцах Гродна, але мы не страцілі сувязь адзін з адным, — зазначаюць у рэдакцыі Hrodna.life. — Забег “След Святога Губерта” — гэта магчымасць для гродзенцаў у Варшаве, Вільні, Чыкага ці Тбілісі адчуць супольнасць, прабегчы свае 11,27 км за родны горад і дапамагчы нашай рэдакцыі працягваць працу».

    Як гэта працуе: Удзельнікі рэгіструюцца на сайце забегу, робяць унёсак ад €20 (які пакрывае вытворчасць, дастаўку медаля і данат рэдакцыі), пераадольваюць дыстанцыю 11,27 км у любы дзень з 1 кастрычніка па 3 лістапада, фіксуюць вынік у фітнес-трэкеры (Stra­va, Garmin і інш.) і атрымліваюць памятны медаль па пошце.

    Важнае папярэджанне пра бяспеку: Камунікацыя з незалежнымі медыя ўнутры Беларусі крыміналізаваная. Рэдакцыя заклікае чытачоў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, устрымацца ад удзелу дзеля іх уласнай бяспекі. Медалі ў Беларусь і РФ не адпраўляюцца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.