Анджэй Пачобут выступіць у Львове. Мадэруе сустрэчу Аліна Рудзіна
Цэнтр памежжа УКУ сумесна з Цэнтрам польскай культуры ў Львове і Фундацыяй прамоцыі палякаў на Усходзе пры ўдзеле прадстаўнікоў беларускай супольнасці Львова запрашаюць на сустрэчу з Анджэем Пачобутам — беларускім журналістам, грамадскім дзеячам, былым палітычным зняволеным рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Сустрэча «Украіна пад ціскам: ці маюць незалежнасць і дэмакратыя шанец выстаяць у сучасным свеце?» стане нагодай пагаварыць пра барацьбу за свабоду, цану незалежнасці, досвед супрацьстаяння аўтарытарызму і выклікі, перад якімі сёння стаяць Украіна, Беларусь і дэмакратычны свет.
Мадэратарка: Аліна Рудзіна — валанцёрка, культурная дзяячка, прадстаўніца беларускай супольнасці Львова.
Калі: 9 лістапада, панядзелак, а 12‑й.
Дзе: Святліца студэнцкага цэнтра K2, Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, вул. Козельницька, 2А, Львоў.
Гэта размова пра свабоду, якую немагчыма ўспрымаць як належнае, і пра салідарнасць, якая набывае асаблівае значэнне ў часы выпрабаванняў.
@bajmedia