• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вы з’ехалі з Беларусі, але сілавікі працягваюць запалохваць вас у сацсетках? Парады, што рабіць у такім выпадку

    Апошнім часам з’яўляецца інфармацыя аб ціску на беларусаў, якія пражываюць у ЗША. Юрыдычны дэпартамент Офіса Святланы Ціханоўскай распавядае пра выпадкі, калі нашым суачыннікам у месэнджарах пішуць людзі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі беларускіх праваахоўных органаў. Што рабіць у такіх выпадках?

    сілавікі

    Выява зроблена БАЖ з дапамогай Gem­i­ni

    Невядомыя распытваюць беларусаў пра ўдзел у пратэстах, палітычных поглядах і дзейнасці за мяжой, а таксама запалохваюць і пагражаюць перадачай інфармацыі амерыканскай іміграцыйнай службе ICE.

    «Падобныя дзеянні незаконныя і маюць прыкметы транснацыянальных рэпрэсій, — тлумачыць саветнік Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. — Пры гэтым пагрозы выкарыстоўваць ICE выглядаюць перш за ўсё як спроба запалохвання».

    Што рабіць, калі вам тэлефануюць ці пішуць прадстаўнікі спэцслужбаў?

    1. Не ўступайце ў дыскусіі. Вы не абавязаны адказваць на пытанні аб сваіх палітычных поглядах і дзейнасці.
    2. Захоўвайце доказы. Перапіскі, нумары тэлефонаў, нікнэймы, спасылкі на профілі ў Telegram, Face­book і іншых сацсетках. Пры запісе размоваў улічвайце заканадаўства свайго штата.
    3. Звяртайцеся ў FBI. Амерыканскія праваахоўныя органы займаюцца расследаваннем выпадкаў транснацыянальных рэпрэсій. Звярнуцца ў FBI могуць не толькі грамадзяне ЗША, але і беларусы з іншымі іміграцыйнымі статутамі.
    4. Папярэдзіце сваякоў у Беларусі. Сілавікі могуць аказваць ціск праз іх.
    5. Скардзіцеся на акаўнты ў сацсетках. Пасля захавання доказаў выкарыстоўвайце функцыю «Паведаміць» (Report).

    Калі вы сутыкнуліся з падобным ціскам, юрысты раяць звяртацца ў праваабарончыя арганізацыі. 

    Таксама можна напісаць у Юрыдычны дэпартамент Офіса Святланы Ціханоўскай: legal@tsikhanouskaya.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.