Стажыроўка ў Deutsche Welle ў Боне і Берліне (дэдлайн — 17 лістапада)
Пачаўся прыём заявак на стажыроўку ў DW на 2028–2029 гады. Пачаткоўцы ў журналістыцы могуць падаць заяўку на ўдзел у гэтай двухмоўнай праграме ў розных рэдакцыйных аддзелах DW у Берліне, Боне і адным з замежных бюро.

Фота: DW/M.Smajic
Для праходжання стажыроўкі DW шукае людзей з адкрытым мысленнем і здольнасцю да крытычнага аналізу, якія ўжо маюць вопыт у журналістыцы альбо жадаюць змяніць сферу дзейнасці і перайсці ў журналістыку з такіх галін, як права, эканоміка, навука ці тэхналогіі/IT.
Гэтая 18-месячная аплачваная праграма ў галіне журналістыкі лічыцца адной з самых прэстыжных у сваім родзе — як у Германіі, так і за яе межамі. Яна ахоплівае шэраг напрамкаў і навыкаў, такіх як вядзенне тэлеперадач, мультымедыйны сторытэлінг, журналістыка даных і праца з інструментамі штучнага інтэлекту. Тэмы разглядаюцца падчас семінараў і практыкумаў у рэдакцыях DW у Боне і Берліне, а таксама ў нашых рэгіянальных бюро па ўсім свеце.
Праграма, якая праводзіцца на дзвюх мовах, не мае ўзроставых абмежаванняў. Яна пачнецца ў студзені 2028 года і завершыцца ў чэрвені 2029 года.
Падчас стажыроўкі ўдзельнікі будуць задзейнічаны ў інавацыйных праектах, што дасць ім магчымасць авалодаць запатрабаванымі навыкамі і інструментамі. Праграма ў Германіі ахоплівае такія напрамкі, як мабільная журналістыка, мультымедыйны сторытэлінг, праца з дадзенымі і сацыяльнымі сеткамі, а таксама віртуальная рэальнасць. Навучанне будзе праходзіць у фармаце семінараў, майстар-класаў і практычнай працы ў рэдакцыях і замежных бюро.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Больш падрабязна пра патрабаванні да кадыдатаў чытайце тут.
@bajmedia