• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Віцебскім абласным судзе зноў будзе разбіральніцтва па справе Вячаслава Лазарава і Таццяны Пыцько

    У Віцебскім абласным судзе на 4 чэрвеня прызначанае слуханне, датычнае справы палітзняволенага відэааператара Вячаслава Лазарава і ягонай былой жонкі Таццяны Пыцько. Будуць разглядаць «іншыя пытанні, звязаныя з выкананнем прысуду, вызначэнні, пастановы ў выкананне». Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме.

    Таццяна Пыцько Вячаслаў Лазараў палітзняволеныя журналісты сям'я за кратамі

    Таццяна Пыцько і Вячаслаў Лазараў. Калаж: БАЖ

    Разгляд будзе весці суддзя Яўген Буруноў — той самы, што 25 верасня 2023  года асудзіў сямейную пару за супрацу з тэлеканалам «Белсат», абвінаваціўшы ў садзеянні «экстрэмізму».

    Вынесены суддзём Буруновым вердыкт быў абскарджаны ў Вярхоўным судзе. Вынікам разгляду апеляцыйнай скаргі стала змякчэнне прысуду. Першапачаткова Яўген Буруноў прыгаварыў Вячаслава Лазарава да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым паводле частак 2 і 1 артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

    Суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі перакваліфікаваў абвінавачанне журналісту на частку 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). І прызначыў іншае пакаранне — 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Зараз Вячаслава Лазарава ўтрымліваюць у Магілёўскай калоніі № 15.

    Што да Таццяны Пыцько, то Вярхоўны суд пастанавіў пакараць  палітзняволеную тымі ж трыма гадамі пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Але з адтэрміноўкай выканання пакарання да таго часу, пакуль яе малодшай, агульнай з Вячаславам, дачцэ не споўніцца тры гады.  Па выніках разгляду апеляцыйнай скаргі Таццяну Пыцько вызвалілі з‑пад варты.

    Менавіта яе, на думку праваабаронцы Паўла Левінава, найхутчэй будзе тычыцца вяртанне да агульнай крымінальнай справы:

    «Каб нешта тычылася Вячаслава Лазарава, то суд праходзіў бы там, дзе ён адбывае прысуд. Таму застаецца верагоднасць, што разбіральніцтва будзе прысвечанае лёсу Таццяны Пыцько, і ёй могуць змяніць меру стрымання. Да прыкладу, з яе могуць зняць абвінавачанні альбо вызваліць ад крымінільнай адказнасці. Ці наадварот — скасаваць адтэрміноўку выканання прысуду і накіраваць яе ў месцы пазбаўлення волі. Пэўную ролю можа адыграць і тое, што ў красавіку жанчыну судзілі па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 

    Сёлета 9 красавіка суд Віцебскага раёна аштрафаў Таццяну Пыцько на 1000 рублёў. Суддзя Міхаіл Зубеня прызнаў яе вінаватай паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП. На старонцы жанчыны ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Віцебскага раёна знайшлі інфармацыйную прадукцыю і лагатып двух інтэрнэт-рэсурсаў, унесеных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.