• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «Белсата» хочуць канфіскаваць рэшту тэхнікі, якой не адабралі раней

    Цяпер справа вядзецца пра апаратуру, якую адабралі падчас ператрусу ў менскіх офісах «Белсату» ў тэлеаператара Аляксандра Любенчука, частка якой належыць яму асабіста.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/bs3103ofis-9-1-660x440.jpg

    Любянчук накіраваў чарговую заяву ў Першамайскі РУУС адносна тэхнікі, вяртання якой не можа дамагчыся ўжо амаль год. 12 студзеня не дачакаўшыся афіцыйнага адказу, ён паехаў у аддзяленне міліцыі, каб даведацца пра лёс заявы.

    Да аператара выйшаў оперупаўнаважаны Уладзіслаў Падрэз, які раней вёў справу Аляксандра Баразенкі. Пасля размовы міліцыянт патэлефанаваў і папрасіў Любенчука прыйсці да яго яшчэ раз у суботу 13 студзеня. Пры гэтым афіцыйнай позвы выпісана не было. У выніку Любянчук атрымаў пратакол за незаконнае выкарыстанне таварнага знаку на апаратуры «Белсата».

    Паводле прадстаўніка «Белсата» ў Беларусі Аляксея Мінчонка, міліцыянты хочуць давесці справу да суду і канфіскаваць тую тэхніку, якая яшчэ не была канфіскаваная.

    «Мне падаецца, супрацоўнікі Першамайскага раёну дзейнічаюць несамастойна. Яны маюць загад любымі сіламі не вяртаць нашую тэхніку і спрабуюць падвесці гэтае жаданне пад заканадаўства. І будуць спрабаваць сканфіскаваць тэхніку, якую суд яшчэ не канфіскаваў, але якая знаходзілася ў міліцыі пасля ператрусаў. Цяпер трэба чакаць прызначэнне даты суду. Гэта можа адбыцца цягам месяца. Мы не пакінем гэтую справу і будзем дамагацца вяртання тэхнікі», – кажа Аляксей Мінчонак.

    Любянчука затрымалі 31 сакавіка падчас ператрусу ў адным з менскіх офісаў «Белсату». Аператара завезлі ў Першамайскі РУУС Менску, дзе на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).

    Фармальнаю прычынаю ператрусаў і канфіскацыяў стала нібыта незаконнае выкарыстанне «Белсатам» таварнага знаку.

    Справа вакол таварнага знаку цягнецца не першы год

    Яна сталася прадметам судовых разбіральніцтваў паміж тэлеканалам і ўладальнікам фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэем Беляковым. Паводле яго, СМІ, якое транслюе з тэрыторыі Польшчы, парушае ягоныя бізнесовыя інтарэсы. Сёлета ён склаў чарговую скаргу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.