У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі Threads-акаўнты Паўла Свярдлова і Дзмітрыя Семчанкі
Абодва інтэрнэт-рэсурсы прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Павел Свярдлоў. Скрын эфіру «Еўрарадыё»
16 верасня 2026 года суд палічыў «экстрэмісцкай» старонку ў сацсетцы Threads з назвай «Павел Свярдлоў» (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@psviardlou). Гэты акаўнт належыць вядомаму беларускаму журналісту Паўлу Свярдлову, былому галоўнаму рэдактару «Еўрарадыё», які на сёння кіруе медыярэсурсам Belarus Tomorrow.
Змест акаўнта DZIMITRY SEMCHANKA ў Threads (ідэнтыфікатар https://www.threads.сom/@7chanka) суд прызнаў «экстрэмісцкім» рашэннем ад 17 верасня 2026 года. Акаўнт належыць былому прапагандысту і экс-палітвязню Дзмітрыю Семчанку, асуджанаму да трох гадоў зняволення паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці ці варажнечы) за некалькі допісаў у сацыяльных сетках. Адбыўшы тэрмін зняволення цалкам, Семчанка з’ехаў з Беларусі, дзе калісьці быў вядоўцам на дзяржтэлеканале АНТ, і цяпер працуе на тэлеканале «Белсат».
@bajmedia