• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Не толькі Дунін-Марцінкевіч: у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева

    У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі трапілі не толькі прадмова да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і два вершы са зборніка, але і іншыя кнігі праекта класікі беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь «Беларускі кнігазбор». На гэта звярнуў увагу Reform.by.

    15 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінскаунёс у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў:

    • Кнігу з серыі «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Лідзія Арабей; прадм. Л. Савік. – Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с.: [8] с.: іл. – («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978–985-7057–77‑1.

    • Кнігу з серыі «Беларускі кнігазбор» Геніюш Л. Выбраныя творы / Уклад., прадм. i камент. М. Скоблы. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. – 616 [8] с.: іл., ISBN 985‑6318-84‑Х.

    • Кнігу з серыі «Беларускі кнігазбор» Арсеннева Н. Выбраныя творы / Уклад., камент. Л. Caвик; Прадм. А. Сямёнавай. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. – 592 с. [8] с.: ил – (Беларускі кнігазбор; сер. 1. Мастацкая літаратура), ISBN 985‑6638-55‑О.

    • Кнігу з серыі «Беларускі кнігазбор» Някляеў У. Выбраныя творы / Уладзімір Някляеў; уклад., камент. В. Болдыравай; прадм. Р. Барадуліна. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 576 с.: [8] с. іл. – («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978–985-6930–74‑7.

    У праекце «Беларускі кнігазбор» выдаўцы збіралі найлепшыя творы мастацкай літаратуры, айчыннага літаратуразнаўства і гістарыяграфіі.

    Чытайце яшчэ:

    Праваабаронцы прызналі блогера Аляксандра Ігнацюка палітвязнем

    «У калоніі дапамагаў іншым зняволеным, але непублічна, таемна». Інтэрв’ю Леаніда Судаленкі для БАЖ

    Дзяржаўная беларускамоўная газета «Культура» пачала дубляваць навіны ў тэлеграме па-руску

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.