• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Лейпцыгу адбудзецца сустрэча з Ксеніяй Луцкіной

    12 чэрвеня ў Лейпцыгу (Германія) пройдзе сустрэча з былой палітзняволенай журналісткай Ксеніяй Луцкіной.

    Ксенія Луцкіна падзеліцца з удзельнікамі сваёй гісторыей з першых вуснаў. Падчас мерапрыемства таксама будуць пісаць лісты палітвязням.

    Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — расла пухліна ў галаўным мозгу. Мінулым летам Ксенія выйшла на волю па памілаванні, а пасля з’ехала з Беларусі.

    Калі: 12 чэрвеня 2025 года, 18:00.

    Дзе: Hel­mut Space, Kohl­gar­ten­straße 51, Leipzig.

    Мерапрыемства пройдзе на англійскай мове. Уваход вольны.

    Падрабязнасці тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.