• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Самыя смелыя аўтары ў Беларусі атрымаюць ад банка па 1200 долараў

    Альфа-Банк запусціў конкурс «Смялей.Аўтары», перамагчы ў якім можа любы таленавіты беларус. Аўтары самых «смелых» і незвычайных тэкстаў атрымаюць па 1200 долараў, а некаторых з іх запросяць папрацаваць у банку.

    Конкурс адрасаваны амбіцыйным і таленавітым аўтарам, гатовым пісаць для InSync Now — lifestyle-media медыя ўнутры мабільнага банка. Праект закліканы сабраць каманду прафесіяналаў, якая будзе ствараць круты кантэнт для чытачоў.

    Для ўдзелу трэба даслаць на конкурс неардынарны матэрыял, які будзе цікавы не толькі вашай маме. На выбар чатыры тэмы: лічбавыя тэхналогіі, геаграфія і вандроўкі, культура і мастацтва, бізнес і стартапы. Пасля таго, як артыкул напісаны, яго трэба праілюстраваць і апублікаваць у анлайн-сэрвісе.

    Пераможцаў будзе чатыры. Кожны з іх атрымае сертыфікат на 1200 долараў (да выліку падаткаў), кубак фіналіста і публікацыю ў Now. У лепшых аўтараў таксама будзе магчымасць атрымаць працу ў Альфа-Банку.

    Сам конкурс пройдзе ў тры этапы. Спачатку да 5 красавіка трэба запоўніць заяўку на сайце конкурсу. Пасля гэтага журы абярэ па дзве лепшыя працы ў кожнай тэматыцы. Ацэньваць тэксты будуць запрошаныя эксперты: вопытныя калумністы, пісьменнікі, выкладчыкі, капірайтэры і г.д.

    На апошнім этапе фіналістаў чакае майстар-клас па капірайтынгу і індывідуальнае заданне, а пасля публічнай прэзентацыі работ будуць абраныя чатыры пераможцы. Вынікі конкурсу падвядуць да канца мая.

    Конкурс таленавітых аўтараў працягвае серыю «смелых» ініцыятыў Альфа-Банка. Годам раней пабачыў свет нашумелы ролік «Смялей», а летам банк правёў першае ў краіне музычнае онлайн-шоў «Смялей.Музыка».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.