• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Artdocfest праводзіць пітчынг дакументальных праектаў (дэдлайн — 15 сакавіка)

    Міжнародны фестываль дакументальнага кіно Artdocfest/Рыга прымае заяўкі на пітчынг дакументальных праектаў, які пройдзе ў Рызе ў траўні 2026 года.

    У фінальную сесію пітчынгу эксперты адбяруць 12 дакументальных праектаў. Яшчэ частка аўтараў можа атрымаць статус назіральніка.

    Прэміі будуць выдавацца аўтарам як у выглядзе прамых грантаў на рэалізацыю праекта, так і ў выглядзе аплаты паслуг, набыцця тэхнікі, аплаты правоў або ганарараў, неабходных для рэалізацыі праекта.

    Для праектаў з Беларусі і Расіі магчыма дадатковая дапамога — суправаджэнне студыямі, якія дзейнічаюць згодна з юрысдыкцыямі еўрапейскіх дзяржаў.

    Каманда Artdocfest/Riga бярэ на сябе выдаткі па аплаце дарогі і пражывання для аўтараў адабраных праектаў, аднак магчымасць прыезду аўтара будзе залежаць ад рэжыму працы межаў і візавых правілаў на момант правядзення пітчынгу.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн падачы заявак — 15 сакавіка 2026 года.

    Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на пошту industry@artdocfest.com або па тэлефоне ў Латвіі: +371 2727 4745.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.