Вольга Сямашка прэзентавала сваю кнігу «Могілкі беларусаў Падляшша»
У бібліятэцы імя Лукаша Гурніцкага ў Беластоку адбылася прэзентацыя кнігі журналісткі Вольгі Сямашкі «Могілкі беларусаў Падляшша. Могілкі як прадмет функцыянавання памяці супольнасці памежжа».

Прэзентацыя кнігі Вольгі Сямашкі. 3 лістапада 2026 года, Беласток (Польшча). Фота: «Радыё Рацыя»
Манументальнае выданне аб’ёмам больш за 700 старонак, дапоўненае звыш 300 фотаздымкамі, стала вынікам шматгадовых даследаванняў. Падчас сустрэчы аўтарка расказала пра людзей, якія дапамаглі кнізе пабачыць свет.
«Якая каманда? Я, мае сябры з Беларусі і друкарня, якая, дарэчы, сама прапанавала зрабіць пазалоту літар на вокладцы. Гэта было вельмі прыемна. А таксама прыгожае мастацкае афармленне зрэзу кнігі. Гэта беластоцкая друкарня “Druk 24.pl”. У нас склалася вельмі добрая супраца. Думаю, што і наступныя кнігі могуць выйсці там», — адзначыла аўтарка.
На выданне кнігі быў абвешчаны грамадскі збор на Падляшшы. Значная частка неабходных сродкаў паступіла ад жыхароў рэгіёна.

Прэзентацыя кнігі Вольгі Сямашкі. 3 лістапада 2026 года, Беласток (Польшча). Фота: «Радыё Рацыя»
Вольга Сямашка разглядае некропалі як прастору захавання памяці, традыцыі, культуры і ідэнтычнасці беларускай супольнасці Падляшша.
Сустрэчу правёў беларускі паэт і журналіст Андрэй Сцепанюк.
паслухаць пра прэзентацыю можна тут.

Прэзентацыя кнігі Вольгі Сямашкі. 3 лістапада 2026 года, Беласток (Польшча). Фота: «Радыё Рацыя»

Падчас прэзентацыі кнігі Вольгі Сямашкі. 3 лістапада 2026 года, Беласток (Польшча). Фота: «Радыё Рацыя»

Падчас прэзентацыі кнігі Вольгі Сямашкі. 3 лістапада 2026 года, Беласток (Польшча). Фота: «Радыё Рацыя»
@bajmedia