• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўдыёдыпфейкі, створаныя ШІ: Вэбінар GIJN з серыі «Расследаванне выбараў» (9 красавіка 2024 года)

    На вэбінары ад Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў эксперты падзеляцца парадамі, інструментамі і рэсурсамі для выяўлення, расследавання і праверкі патэнцыйных дыпфейкаў.

    Вэбінар адбудзецца 9 красавіка 2024 года.

    Час: 15:00 (Варшава) / 16:00 (Мінск, Кіеў, Вільнюс, Рыга, Талін) / 17:00 (Тбілісі).

    Мова: англійская, з сінхронным перакладам на рускую і ўкраінскую.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Спікеры вэбінара:

    • Сайлас Джонатан — менеджар па лічбавых расследаваннях у Цэнтры інавацый і развіцця журналістыкі, спецыяліст па фактчэкінгу і OSINT, аўтар навуковых работ і расследаванняў аб арганізацыях, адказных за інфармацыйны хаос у афрыканскім рэгіёне.
    • Шаян Сардарызадэ — журналіст BBC Ver­i­fy, які спецыялізуецца на выкрыцці фэйкавых навін, дэзінфармацыі і маніпуляцый на лічбавых платформах. Ён таксама займаецца расследаваннямі ў адкрытых крыніцах, у тым ліку верыфікацыяй кантэнту і пошукам геалакацыі.
    • Вольга Юркова — журналістка і сузаснавальніца StopFake.org, незалежнай украінскай арганізацыі, якая займаецца фактчэкінгам і падрыхтоўкай міжнародных спецыялістаў па праверцы фактаў для барацьбы з прапагандай і дэзінфармацыяй у СМІ.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.