• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Невядомыя ад імя журналіста Змітра Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў

    Журналіст Зміцер Панкавец паведаміў, што ад яго імя нехта піша беларусам, каб даведацца пра ваяроў, якія абараняюць Украіну.

    Вядома, што кантакт пад імем «Зміцер Панкавец» у Telegram напісаў удаве загінулага байца Васіля Рапіцкага з просьбай пра інтэрв’ю. Падчас размовы з жанчынай суразмоўца папрасіў таксама кантакт добраахвотніка Аляксандра Клачко.

    фэйкавы акаўнт Зміцера Панкаўца

    Скрыншот з фэйкавым акаўнтам Змітра Панкаўца. Крыніца:  facebook.com/zmicier.pankaviec

    «Ад майго імя нехта (відавочна, што беларускія спецслужбы) збіраюць інфармацыю аб беларускіх добраахвотніках.

    На ўдаву загінулага ваяра Васіля «Дзіра» Рапіцкага выйшаў чалавек, падпісаны ў тэлеграме, як «Зміцер Панкавец» з просьбай на інтэрв’ю. Святлана зацікаўленая, каб памяць пра яе мужа жыла, таму пагадзілася на размову. Інтэрв’юер ціснуў на тое, што офіс Святланы Ціханоўскай нічога не робіць для добраахвотнікаў. Чакаў, каб тое ж казала і ўдава Дзіра.

    Пасля гэтага суразмоўца папрасіў у Святланы кантакт майго сябра Ali­ak­san­dr Klachko. Саша асцярожна спытаў у мяне, ці хачу я з ім пагутарыць пра Дзіра. Кажу, ты мяне з кімсьці паблытаў. І навошта мне прасіць твой кантакт, калі мы з табой і так пастаянна камунікуем. На гэтым яны, відавочна, пралічыліся», — напісаў Панкавец.

    Невядомыя зноў пішуць актывістам пад выглядам медыя. Просты спосаб, як не трапіць

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.