• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL пачаў першыя выплаты з экстранага збору для палітвязняў, вызваленых 16 верасня

    BYSOL пачаў першыя выплаты з экстранага збору: 7 асобаў з 25 вызваленых ужо атрымалі грашовую дапамогу.

    На зборы, які быў адкрыты для вызваленых 16 верасня, сабрана 37 тысяч еўра. Пры гэтым збор будзе актыўны яшчэ да 16 кастрычніка.

    Памер першай выплаты — 1 тысяча еўра. Выплаты адбываюцца на падставе запоўненай формы.

    Пасля таго, як збор будзе завершаны, вызваленыя атрымаюць другую частку выплат — тое, што будзе сабрана звыш мэты ў 25 тыс. еўра.

    «Быць у няволі — гэта як быць пахаваным жыўцом»: сабралі першыя словы нашых калег на волі

    BYSOL удзячны ўсім, хто адгукнуўся і падтрымаў экстраны збор. Агулам на сённяшні дзень гэта 1076 данатаў. Самыя буйныя ахвяраванні — па 800 і 500 еўра. Самы часты данат — 25 еўра.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.