• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм — БАЖу: Пасярэднікі ў выглядзе грамадскіх аб’яднанняў не патрэбныя ні нам, ні журналістам

    Міністэрства інфармацыі за подпісам намесніка міністра Паўла Лёгкага накіравала дзёрзкі адказ на запыт ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” аб парадку акрэдытацыі медыя пры міністэрстве. Журналісцкая арганізацыя збіраецца абскарджваць гэты дакумент.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” цікавілася, ці распрацаваны пры Мінінфарме парадак акрэдытацыі прадстаўнікоў медыя. Магчымасць акрэдытацыі прадугледжана арт. 35  Закона “Аб СМІ”.

    У адказ на запыт ГА “БАЖ” першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі апроч іншага паведамляе:

    “У пасярэдніцтве розных грамадскіх арганізацый, якімі б паважанымі яны ні былі, пры выбудоўванні ўзаемадзеяння Міністэрства інфармацыі з прадстаўнікамі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ ні той, ні іншы бок не маюць патрэбы, пра што могуць паведаміць вам у тым ліку і самі сябры ГА “БАЖ”. Жадаем поспехаў на ніве грамадскай дзейнасці, калі такія прынясуць карысць краіне”.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” абурана такім адказам.

    Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец падкрэслівае: журналісты менавіта таму і ўступаюць у БАЖ, каб арганізацыя прадстаўляла і лабіравала іх інтарэсы.

    — Гэта ўнікальны адказ з пункту гледзішча разумення чыноўнікам свайго месцы і сваёй працы. Па-першае, у адказе няма інфармацыі па сутнасці — ці існуе ў Мінінфарме распрацаваны парадак акрэдытацыі журналістаў.

    Па-другое, грамадскія арганізацыі для гэтага і ствараюцца, каб прадстаўляць інтарэсы сваіх сябраў. Менавіта для гэтага ў нашу міжнародна прызнаную арганізацыю і ўваходзяць больш за 1200 калег.

    І ўжо дакладна Мінінфарм не можа адказваць за сябраў БАЖ.

    А наогул, у Міжведамасным плане па рэалізацыі рэкамендацый па правах чалавека гаворыцца пра неабходнасць пашырэння ўдзелу грамадскасці ў кіраванні грамадствам і дзяржавай. І Міністэрства інфармацыі — адзін з органаў, які адказны за рэалізацыю гэтага плана, — каментуе Андрэй Бастунец.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” збіраецца абскардзіць адказ Міністэрства інфармацыі.

    У верасні БАЖ распачаў даследаванне правілаў акрэдытацыі журналістаў у дзяржаўных ведамствах і мясцовых органах улады. Па выніках мінулага падобнага даследавання журналісты называлі Мінінфарм адным з самых закрытых для журналістаў ведамстваў.

    Арганізацыя накіравала афіцыйныя запыты адносна парадку акрэдытацыі журналістаў ва ўсе міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, буйнейшыя ведамствы, мясцовыя органы ўлады і саветы дэпутатаў абласнога ўзроўню. Мэта даследавання: даведацца, ці распрацаванае ў дзяржаўных органах адпаведнае заканадаўству палажэнне аб акрэдытацыі журналістаў, а калі яго няма, прапанаваць узор такога дакумента для прыняцця.

    Самыя закрытыя ведамствы для журналістаў: ААЦ, Мінінфарм і КДБ — вынікі апытання, жнівень 2017

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца) АБНАЎЛЯЕЦЦА

    Фота «БелТА»

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.