• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Самыя закрытыя ведамствы для журналістаў: ААЦ, Мінінфарм і КДБ — вынікі апытання, жнівень 2017

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” апытала калег адносна таго, наколькі лёгка ім атрымліваць інфармацыю ад асноўных дзяржаўных ведамстваў і арганізацый.

    Удзел у апытанні ўзялі 50 аўтараў вядучых дзяржаўных і недзяржаўных выданняў: “Советская Белоруссиия”, “Звязда”, “Наша Ніва”, “Комсомольская правда” в Белоруссии”, “TUT.BY”, БелаПАН і шэрагу іншых. Калег прасілі ацаніць адкрытасць таго ці іншага ведамства для працы з журналістамі па дзесяцібальнай шкале.

    Максімальныя адзнакі традыцыйна атрымалі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, сістэма судоў Беларусі, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства лясной гаспадаркі.

    Самымі ж закрытымі журналісты назвалі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі, Міністэрства інфармацыі і Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

    Агульныя нараканні журналістаў да ведамстваў, дзе кепска пастаўлена праца са СМІ: немагчымасць аператыўна атрымаць інфармацыю ў адказ на зварот, адсутнасць інфармацыі на сайце ведамства, прыярытэтнае прадастаўленне інфармацыі дзяржаўнаму інфармагенцтву “БелТА”.

    – Вынікі апытання яскрава дэманструюць, наколькі гатовы сёння міністэрствы і ведамствы выконваць свае прамыя абавязкі – прадастаўляць журналістам аператыўную і дакладную інфармацыю ў межах сваёй дзейнасці. Сюды ўваходзіць праца прэс-службаў, адказы на звароты, распаўсюд афіцыйнай інфармацыі і іншае.

    Безумоўна вельмі прыемна бачыць, што многія дзяржустановы вельмі прафесійна і адказна працуюць са СМІ. Але ў той жа час журналісты амаль кожны дзень сутыкаюцца з перашкодамі ў атрыманні інфармацыі ад дзяржаўных міністэрстваў і ведамстваў.

    І вельмі прыкра, што самыя нізкія балы ад калег ізноў атрымліваюць такія важныя органы, як ААЦ, Мінінфарм і КДБ. Мне падаецца, гэтым арганізацыям трэба задумацца над зменай падыходаў да працы, – гаворыць аўтар даследвання, сябра Рады ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі.

    Важна, што журналістаў ў межах апытання прасілі ацэньваць толькі тыя дзяржаўныя структуры, з якімі яны непасрэдна працуюць. Таму ў выніковую табліцу для большай дакладнасці ўвайшлі толькі ведамствы, працу якіх ацанілі як найменш 10 прадстаўнікоў СМІ.

    Нагадаем, што ў 2013 і 2015 гадах ГА “БАЖ” ужо праводзіў падобныя апытанні. Тады найгоршай журналісты назвалі працу Міністэрства інфармацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама Міністэрства аховы здароўя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    26.08.2026
    Акцэнты

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси. Январь – февраль 2026

    Основная цель мониторинга – определить и зафиксировать наличие, объем, содержание и форму пророссийской пропаганды, в том числе антизападной и антиукраинской пропаганды и интеграционной риторики, в ведущих белорусских государственных телевизионных СМИ.
    14.07.2026
    Акцэнты

    Праваабаронцы прызналі Юрыя Трашчынскага палітвязнем

    Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі апублікавалі сумесную заяву, датычную гукарэжысёра Юрыя Трашчынскага, абвінавачанага паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Гукарэжысёру інкрымінавалася супрацоўніцтва з радыёстанцыяй «Беларускае Радыё Рацыя», якую КДБ 16 студзеня 2024 года абвясціў «экстрэмісцкім фармаваннем».
    21.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.