• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўнеслі TikTok-акаўнт Daily World News і другі раз — акаўнт у Facebook Міколы Дзядка

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 21 верасня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Фота: Jan van der Wolf для pexels.com

    Face­book-акаўнт Miko­la Dzi­adok (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/happymikola), дададзены ў гэты спіс, належыць блогеру і журналісту, былому палітвязню Міколу Дзядку. Пасля вызвалення з‑за кратаў у верасні 2025 года Дзядок быў прымусова вывезены за межы Беларусі. Цяпер ён жыве ў Вільні, працягвае весці блог і сацсеткі, піша на грамадска-палітычную тэматыку.

    Акаўнт Міколы Дзядка ў Face­book прызнавалі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» двойчы. Першы раз — у траўні 2025 года, тады змест рэсурсу палічыў «экстрэмісцкім» суд Цэнтральнага раёна Мінска. Другі раз такое самае рашэнне прыняў 18 верасня 2026 года суд Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі і Tik­Tok-акаўнт Dai­ly World News (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@daily_world_news56). «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 17 верасня 2026 года яго прызнаў той самы суд Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

    Tik­Tok-акаўнт Dai­ly World News размяшчае кароткія навінавыя зводкі ў відэафармаце пра падзеі з усяго свету. Старонка мае 14 800 падпісчыкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.