• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістцы «Белсата» Кацярыне Андрэевай прад’явілі абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве

    Журналістцы «Белсата» Кацярыне Андрэевай прад’явілі абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве  (ч.1 арт. 356 КК), пра гэта паведаміў яе муж, журналіст Ігар Ільяш.

    «Мы не ведаем, на аснове якіх падзеяў узнікла гэтае абвінавачванне. Справай займалася УКДБ па Гомельскай вобласці, следства праходзіла ва ўмовах поўнай сакрэтнасці — г.зн. аж да ўчорашняга дня, на працягу 55 сутак пасля яе пераводу ў СІЗА, сваякі не ведалі ні статус Каці, ні артыкулы па якім праводзяцца тыя самыя «працэсуальныя дзеянні». Пра сутнасць абвінавачання мы нічога не ведаем да гэтага часу і напэўна ніякай інфармацыі на гэты конт ужо не атрымаем — суд відавочна будзе закрытым», — напісаў Ігар Ільяш.

    Кацярыне пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Следства завершана, справа будзе перададзена ў пракуратуру. Магчыма, ужо ў маі адбудзецца судовы працэс.

    Кацярына Андрэева ​​была затрымана разам з Дар’яй Чульцовай 15 лістапада падчас асвятлення пратэстнай акцыі ў Мінску. Яе абвінавацілі  паводле арт. 342 КК ( «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

    Спачатку іх асудзілі на 7 сутак за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаванне». Потым абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 18 лютага 2021 года ім прысудзілі па 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    Праваабаронцы прызналі журналістак палітвязнямі.

    „Мая задача — захаваць душу ад распаду і не дазволіць зоне пракрасціся ў мяне. Не стаць часткай выродлівага [турэмнага свету], а зрабіць трохі больш цудоўнай прасторы вакол сябе“, — сказала сказала Кацярына Андрэева падчас спаткання з мужам у гомельскай калоніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.