• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У СНД раптам задумаліся пра забеспячэнне правоў журналістаў. Па ініцыятыве Расіі

    Выканаўчы камітэт СНД паведаміў, што ў Мінску прайшло пасяджэнне экспертнай групы, падчас якога ўзгаднялі праект дакумента, датычнага забеспячэння правоў журналістаў. Тым часам за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 34 прадстаўнікі медыя.

    Міліцыянеры затрымліваюць журналістку падчас акцыі пратэсту ў Мінску, Беларусь. 26 верасня 2022 года.
    Фота: Наталля Федасенка / ТАСС / Forum

    На пасяджэнне экспертнай групы прыйшлі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД. Што цікава, падрыхтоўку дакумента аб забеспячэнні правоў журналістаў ініцыявала Расія — краіна, дзе ў вышук аб’яўленыя беларускія журналісты, вымушаныя з’ехаць з радзімы праз пераслед, дзе замежнага рэпарцёра абвінавачваюць у шпіянажы і пагражаюць праз гэта 20 гадамі пазбаўлення волі, а свайму медыйшчыку прызначаюць 22 гады калоніі строгага рэжыму.

    У самой Беларусі, што праводзіла абмеркаванне новага дакумента, на канец 2023 года больш за 20 незалежных СМІ і медыяарганізацый, у тым ліку Беларуская асацыяцыя журналістаў, былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі». За гэты ж час было вынесена 16 прысудаў медыясупрацоўнікам па крымінальных справах. Яшчэ як найменш супраць шасці чалавек крымінальныя справы былі ўзбуджаныя. Да таго 33 асуджаных супрацоўніка СМІ былі ўключаны ў афіцыйны пералік «экстрэмістаў» і 12 — у пералік «тэрарыстаў».

    У Індэксе свабоды прэсы, апублікаваным «Рэпарцёрамі без межаў», Беларусь за год апусцілася на чатыры пазіцыі і знаходзіцца цяпер на 157‑м месцы са 180-ці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.