• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Нідэрландах адкрываецца фотавыстава Пашы Крычко аб працяглым беларускім крызісе

    25 сакавіка, у Ратэрдаме падчас фестывалю Rot­ter­dam Pho­to 2026 адкрываецца фотавыстава «Карта ўспамінаў» — праект Паўла Крычко пра палітычныя ўзрушэнні ў Беларусі.

    Спецназ разагнаў акцыю пратэсту супраць Лукашэнкі ў дзень таемнай інаўгурацыі 23 верасня 2020 года ў Мінску. Фота: Павел Крычко

    Праект прысвечаны працягламу беларускаму крызісу і з’яўляецца спробай паказаць выклікі, з якімі беларусы сутыкаюцца як на радзіме, так і ў выгнанні.

    Праз партрэты і сцэны паўсядзённага жыцця аўтар даследуе наступствы 2020 года ў Беларусі, вывучаючы нацыю, якая апынулася ў стане нявызначанасці.

    «У той час, як ўвага ўсяго свету засяроджана на вайне ва Украіне, расійскай агрэсіі і зменах у палітыцы ЗША, краіна, якая апынулася ў аўтарытарным тупіку, часта застаецца незаўважанай. Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца пад пастаянным ціскам з боку Масквы, адчуваючы наступствы амаль трыццацігадовай эпохі кіравання Лукашэнка, — піша аўтар праекта.

    Наступствы фальсіфікаваных выбараў 2020 года і разгром у дэмакратычнага руху ўсё яшчэ працягваюцца: рэпрэсіі доўжацца, супольнасці выгнаннікаў растуць, а былыя палітычныя зняволеныя сутыкаюцца з пастаяннай нявызначанасцю.

    Беларуская эмігрантка Веста ў часовым шэлтары ў Варшаве. Фота: Павел Крычко

    Мой праект дакументуе гэтыя нявырашаныя наступствы, прасочваючы перамяшчэнне, супраціў і нацыю, якая завісла паміж мінулым і будучыняй. Ён паказвае, што жыццё пасля дзяржаўнага кантролю не завяршаецца, калі людзі перасякаюць мяжу, а працягвае фармаваць цела, адносіны і ідэнтычнасць у выгнанні.

    Я частка гэтай гісторыі. Гэта маё жыццё і вопыт таксама. Мая фатаграфія — гэта не толькі дакументаванне; гэта спроба зразумець, што значыць быць беларусам, калі Радзіма становіцца хутчэй успамінам, чым месцам.

    Беларускі досвед паказвае і папярэджвае, што рэпрэсіі, эміграцыя і знікненне грамадзянскай супольнасці — гэта не проста нацыянальная трагедыя, але і частка глабальнай барацьбы за дэмакратыю ў свеце, дзе аўтарытарызм зноў уздымаецца».

    Рукі беларускага дабраахвотніка Глеба, пазыўны «Сыч». Фота: Павел Крычко

    28 сакавіка ў 14.45 адбудзецца artist talk з фатографам Пашам Крычко. Выстава будзе працаваць да 29 сакавіка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.