• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Менcку затрымалі фрылансера Радыё Свабода Андрэя Кузнечыка

    25 лістапада фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі.

    Жонка Андрэя расказала, што каля 17‑й гадзіны ён паехаў на ровары на прагулку, а яна з дваімі дзецьмі засталася дома. Даволі хутка Андрэй вярнуўся з чатырма мужчынамі ў цывільным.

    «Адзін, які, пэўна, быў галоўным, прадставіўся Іванам. Ні хто яны, ні адкуль, не паведамілі. Мне загадалі ісьці ў іншы пакой і займацца дзецьмі, не перашкаджаць. Ператрус быў даволі «інтэлігентны» — мае рэчы і рэчы дзяцей не чапалі. Забралі ўсю тэхніку і тэлефон Андрэя, мой мабільны тэлефон і мой пляншэт, грошы. Андрэю загадалі апранацца і ісьці зь імі. З рэчаў нічога не дазволілі ўзяць з сабой, акрамя запасных штаноў. Сказалі, што забіраюць яго ненадоўга, на пару дзён», — расказала жонка Андрэя Алеся Рак.

    Яна толькі падпісала паперу зь пералікам забраных рэчаў. На якой падставе затрымалі мужа, Алеся ня ведае.

    Сям’я Кузьнечыкаў жыве ў Менску, у іх двое малых дзяцей. Андрэй філёляг паводле адукацыі, заўзяты раварыст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.