• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беластоку пакажуць спектакль «Размовы з катам» у падтрымку Пачобута і іншых палітвязняў

    Гістарычнае таварыства імя Дануты Седзікуўны «Інкі» і тэатр імя Стэфана Ярача з Лодзі запрашаюць на спектакль «Размовы з катам» Казіміра Мачарскага ў апрацоўцы Зыгмунта Хюбнера. Рэжысёр Міхал Храсінскі, піша Reform.

    «Размовы з катам» Казімежа Мачарскага — гэта падарожжа ў глыбіні атручанага ідэалогіяй розуму. Ахвяра і кат дзевяць месяцаў разам праводзяць разам у цеснай турэмнай камеры, асуджаныя адзін на аднаго рашэннем сталінскіх уладаў. Галоўныя героі спектакля –  гераічны жаўнер Арміі Краёвай, камандзір падпольнай інфармацыйнай службы Казімір Мачарскі і нямецкі нацысцкі злачынец, ліквідатар Варшаўскага гета Юрген Строоп.

    «Размовы з катам» паказваюць, што з чалавекам можа зрабіць палітычны фанатызм.

    У спектаклі ўдзельнічаюць Лукаш Левандоўскі ў ролі Казіміра Мачарскага, Славамір Гжымкоўскі ў ролі Юргена Строопа і Радаслаў Асіпюк у ролі Густава Шэльке.

    Спектакль прысвечаны Анджэю Пачобуту і ўсім палітвязням Беларусі.

    Паказ адбудзецца 9 кастрычніка а 18‑й гадзіне ў кінатэатры «Тон» ў Беластоку. Уваход вольны, колькасць месцаў абмежаваная.

    Чытайце яшчэ: 

    Верш Андрэя Аляксандрава загучаў па-ангельску. Акцыя да 1000 дзён зняволення медыяменеджэра

    Запрет иностранных медиа: может ли государство ссылаться на «взаимность»?

    Free Belarus Center запусціў новы праект на YouTube-канале

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.