• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння пачынаецца суд над Ігарам Леднікам: за артыкул у часопісе яму пагражае да 6 год калоніі

    У судзе Ленінскага раёна Мінска 2 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага сябра БСДП з Барысава Ігара Ледніка. Ветэрана партыйнага руху абвінавачваваюць у паклёпе на прэзідэнта (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

    Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Шоцік.

    Ігар Леднік быў затрыманы 18 красавіка 2022 года. Напачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў — быў змешчаны ў Следчую турму № 8 у Жодзіна.

    Ігар Леднік мае інваліднасць 2‑й групы праз праблемы з сэрцам. У чэрвені 2022 г. адвакатка паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, Ігар знаходзіўся ў санчастцы следчага ізалятара ў ляжачым стане. У ліпені стала вядома, што актывісту зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.

    Згодна з матэрыяламі справы, Ігар Леднік з чэрвеня па снежань 2020 года прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіене АБСЕ».

    Названы матэрыял апублікаваны ў друкаваным выданні «Пазіцыя» 28 снежня 2020 года, а 7 чэрвеня 2021 года размешчаны на яго сайце ў сетцы Інтэрнэт. Паводле следства, у ім ўтрымліваліся загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва.

    18 ліпеня 2022 г. суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю Face­book-старонкі Ігара Ледніка «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    Чытайце яшчэ:

    Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч перавялі ў следчы ізалятар

    Зняволенага журналіста Андрэя Кузнечыка этапавалі ў Наваполацк

    У Мінску судзяць палітзняволеную Ксенію Луцкіну

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.