• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Спроба абмежаваць доступ да надзейнай і незалежнай інфармацыі». Польскае інфармагенцтва адрэагавала на абвінавачванні ў «экстрэмізме»

    Польскае агенцтва прэсы PAP падкрэсліла, што будзе працягваць асвятляць падзеі ў Беларусі ў адпаведнасці са стандартамі прафесійнай журналістыкі.

    Польскае інфармагенцтва адрэагавала на абвінавачванні ў «экстрэмізме»

    Фота: PAP

    Польскае інфармацыйнае агенцтва PAP распаўсюдзіла заяву з нагоды ўключэння ўладамі Беларусі інтэрнэт-парталу медыя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. 

    «Мы разглядаем рашэнне беларускага суда як спробу абмежаваць доступ да надзейнай і незалежнай інфармацыі», — заявіў генеральны дырэктар PAP Марэк Блоньскі.

    «Польскае прэс-агенцтва будзе працягваць асвятляць падзеі ў Беларусі ў адпаведнасці са стандартамі прафесійнай журналістыкі. Гэтае рашэнне не зменіць нашых прынцыпаў або практыкі працы. Адначасова мы з асаблівай адказнасцю ставімся да бяспекі нашых крыніц і атрымальнікаў інфармацыі ў Беларусі», — дадаў ён.

    У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» сайт PAP трапіў па рашэнні суда Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ад 28 ліпеня 2026 года.

    Раней у гэты спіс беларускія ўлады ўключалі сайт медыякарпарацыі BBC, YouTube-канал буйнога літоўскага партала Delfi, інтэрнэт-рэсурсы украінскіх медыя.

    Польскае агенцтва прэсы (PAP) — найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва ў Польшчы, працуе больш за 100 гадоў. Як грамадскае прэс-агенцтва, PAP адказвае між іншым за распаўсюджванне пазіцый Сейма, Сената, Прэзідэнта Рэспублікі Польшча і Савета Міністраў, а таксама за тое, каб іншыя дзяржаўныя органы маглі прадстаўляць свае пазіцыі па ключавых пытаннях.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.