• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць пра прымусовую падпіску на дзяржаўныя выданні

    На магілёўскіх заводах працаўнікам настойліва раяць падпісацца на мясцовую дзяржаўную прэсу, паведамляе праваабарончы рэсурс mahilyowspring.org.

    У якасці пацвярджэння сайт публікуe здымак бланка заявы супрацоўніка ААТ «Магілёўліфтмаш» у бухгалтэрыю прадпрыемства: заяўнік мае папрасіць вылічыць з яго лістападаўскага заробку 212 600 рублёў за падпіску на першае паўгоддзе 2016 г. на газету «Вестник Могилёва» (заснавальнік — Магілёўскі гарвыканкам).

    Паводле праваабаронцаў, апытанне паказала, што такое адбываецца і на іншых прадпрыемствах: у прыватнасці, на магілёўскім аўтазаводзе імя Кірава, «Трансмаш», ды іншых. Акрамя «Вестника Могилёва», людзям прапануюць падпісацца на «Могилёвскую правду», «Днепровскую неделю» і «Магілёўскія ведамасці».

    Нагадаем, што днямі да журналістаў “Еўрарадыё” трапіў дакумент, у якім адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска просіць кіраўнікоў арганізацый падпісацца на шэраг дзяржаўных выданняў і адсправаздачыцца па выніках. У прапанаваным спісе – “Советская Белоруссия”, “Минский курьер”, “Рэспубліка”, “Народная газета”, “Звязда” и “Вечерний Минск”.

    Падпіска «з мэтай забеспячэння праўдзівага інфармавання грамадзян» (копія дакумента)

    Названы спіс 26 газет і часопісаў, якія атрымаюць падтрымку з бюджэту

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.