• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Практычны варкшоп: AI для рэальнай працы журналіста (дэдлайн — 6 кастрычніка)

    Ад аналітыкі да агучкі — усё, што працуе сёння!

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на анлайн-варкшоп “АІ для рэальная працы журналіста” 7 кастрычніка а 17:00 Варшава, 18:00 Вільня.

          Чаму гэта вартае вашага часу:

    • Толькі практыка — ніякай тэорыі
    • Жывыя дэманстрацыі — пабачыце адразу, як усё працуе
    • Гатовыя рашэнні — зможаце выкарыстоўваць назаўтра
    • Максімальная прадуктыўнасць за мінімальны час

    Вядучы: Дзяніс Васількоў

         За 2 гадзіны на практыцы адпрацуем тэмы:

         АНАЛІТЫКА З AI

    • Як AI дапамагае шукаць insights у дадзеных
    • Інструменты, якія працуюць ужо сёння

         АЎДЫЁ І ВІДЭА

    • Генерацыя субтытраў за хвіліны
    • Агучка кантэнту — ад тэксту да гатовага аўдыё

         ТЭКСТЫ (бонус)

    • Хуткія лайфхакі для генерацыі і рэдагавання
    • Стылі, якія працуюць

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Рэгістрацыя адкрытая да 6 кастрычніка, 17:00 па Вільні. Колькась месцаў абмежаваная.

    Спасылку на вэбінар зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць за дзень і за гадзіну да варшкопа.

    Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.