• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Школа журналістыкі IFAE: восеньскі набор (дэдлайн — 25 кастрычніка)

    Школа журналістыкі IFAE Medi­aL­ab аб’яўляе набор на восеньскі курс. Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед журналісцкай працы альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.  

    З чаго складаецца Школа

    • Кароткатэрміновы (4 дні) экспрэс-курс па асновах журналістыкі, які закладзе “базу”. Вядоўцамі курса будуць дасведчаныя журналісты і рэдактары, якія штодня працуюць з тэкстамі, відэа, інфаграфікай і г.д. Ты навучышся шукаць інфармацыю, пісаць навіны, браць інтэрв’ю, здымаць, ствараць інфаграфіку, карыстацца інструментамі штучнага інтэлекту. Усё гэта – у жывым афлайн фармаце, у прыгожым месцы і ў добразычлівай атмасферы!
    • Стажыроўка (анлайн) у рэдакцыях беларускіх медыяў. Ты з галавой акунешся ў працу рэдакцыі, зможаш рыхтаваць свае матэрыялы з дапамогай рэдактароў-ментараў. Магчыма, тут ты атрымаеш сваю першую прапанову супрацы!
    • Дадатковыя анлайн заняткі, якія паглыбяць твае веды ў розных аспектах журналістыкі. Тэматыку заняткаў будзеце вызначаць вы самі! Заняткі правядуць вядомыя беларускія журналісты – прафесіяналы сваёй справы.
    • Конкурс лепшых публікацый з грашовымі ўзнагародамі для лепшых аўтараў і аўтарак публікацый, падрыхтаваных за час практыкі.

    Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.

    Самыя актыўныя выпускнікі і выпускніцы Школы будуць таксама запрошаныя ў чэрвені 2026 года на IFAE Medi­a­Jam – сустрэчу выпускнікоў нашых праграм, прысвечаную развіццю карысных медыякампетэнцый і наладжванню карысных сувязяў.

    Каго запрашаюць

    Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед журналісцкай працы альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Вітаюцца таксама заяўкі ад людзей, якія плануюць развіваць уласныя медыяпраекты (блогі, ютуб-каналы, падкасты і г.д.).

    Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 55 долараў).

    Як заявіцца?

    Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 кастрычніка.

    Пасля гэтага адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будзе прапанавана падцвердзіць свой удзел у Школе.

    Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца асобы, якія якасна апішуць сваю матывацыю і падрабязнай адкажуць на іншыя пытанні ў форме заяўкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.