• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Rory Peck абвяшчае конкурс для відэааператараў-фрылансераў (да 1 жніўня)

    Фундацыя Rory Peck прымае заяўкі ад відэааператараў-фрылансераў, якія жывуць і працуюць у складаных для прафесійнай дзейнасці рэгіёнах свету.

    Прымаюцца конкурсныя працы ў трох намінацыях:

    -  Узнагарода Rory Peck за навінавы матэрыял. (Працягласць (макс.) – 10 хвілінаў);
    —  Узнагарода Rory Peck Award за навінавыя відэа-гісторыі (Працягласць (макс.) – 30 хвілінаў);
    —  Узнагарода Sony за станоўчы ўплыў на пабежныя падзеі – працяглыя відэа-гісторыі, прысвечаныя пэўнай праблеме, якія мелі станоўчы эфект на яе вырашэнне. (Працягласць (макс.) – 60 хвілінаў).

    Відэаматэрыялы маюць з’явіцца ў эфіры або на старонках прызнаных навінавых анлайн-рэсурсаў у перыяд з 1 ліпеня 2015 г. да 31 чэрвеня 2016 г.

    Дэдлайн падачы конкурсных заявак – 1 жніўня 2016 г.

    Больш інфармацыі – у дадатку і за лінкам.

     

    2016 Entry Cri­te­ria RUSSIAN

    2016 Awards Entry Form RUSSIAN

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.