n‑counter 2026 — канферэнцыя для медыя ў Берліне, прысвечаная росту ультраправых настрояў (2–3 кастрычніка)
Упершыню з часоў Другой сусветнай вайны ультраправая партыя ў Германіі мае рэальны шанс на перамогу ў выбарах. Але гэта не проста палітычная гісторыя. Гэта таксама гісторыя пра сілы, якія змяняюць грамадскі дыскурс: алгарытмы платформаў, сеткі дэзінфармацыі, фрагментацыя аўдыторыі і палітычныя актары, гатовыя выкарыстоўваць усе тры фактары ўсім гэтым скарыстацца.
n‑ost збірае журналістаў і журналістак з Германіі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы, каб разам разам абмеркаваць праблему і падзяліцца досведам.

Фота: pexels.com
Канферэнцыя будзе прысвечана росту ультрапарвых настрояў, праблеме сутыкнення розных карцінаў свету і таму, якой павінна быць журналістыка, каб адказваць на выклікі часу.
Калі: 2–3 кастрычніка 2026 года.
Дзе: Берлін, Германія.
У праграме:
-
сатэлітныя падзеі ў шасці берлінскіх рэдакцыях: пра алгарытмы платформаў, журналістыку суполак, трансгранічнае супрацоўніцтва і кліматычную журналістыку і інш.;
-
панэльная дыскусія пра тое, чаму ўльтраправыя рухі набіраюць сілу і якая адказнасць журналістыкі;
-
Future Lab пра будучыню журналістыкі: дэзінфармацыя, алгарытмы, моладзевая незацікаўленасць.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ
@bajmedia