• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Floodlight Gaming шукае расследаванні для гейміфікацыі (дэдлайн — 15 лютага)

    Сузаснавальнік OCCRP і Flood­light Пол Раду запрашае журналістаў з усяго свету дасылаць свае расследаванні, каб разам з незалежнымі распрацоўшчыкамі ператварыць іх у інтэрактыўныя анлайн-гульні.

    Ці ведалі вы, што гульні The New York Times генеруюць больш за 80% усяго іх трафіку?

    Уявіце, што ваша расследаванне не проста чытаюць або глядзяць на YouTube, а паглыбляюцца ў яго з галавой — пражываюць гісторыю ў свеце, пабудаваным на сабраных вамі фактах, доказах і сведчаннях. Такую магчымасць адкрывае конкурс Flood­light Gam­ing Inves­tiga­tive Jour­nal­ism Game Jam.

    Арганізатары хочуць дапамагчы рэдакцыям ператварыць журналісцкія расследаванні ў інтэрактыўныя гульні ў браўзеры, якія можна размясціць на сайце медыя. 

    Найлепшыя працы перададуць распрацоўшчыкам гульняў для стварэння праектаў, якія будуць спаборнічаць на фінальным этапе адбору.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн заявак — 15 лютага 2026 года.

    Калі ўзнікнуць пытанні, звяртайцеся да крэатыўнага дырэктара Flood­light Gam­ing: edin@floodlightproject.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.