• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты збор на шэлтары для вызваленых палітвязняў у Вільні

    Пра адкрыццё збору на суму 10 тысяч еўра на падтрымку шэлтараў у Вільні абвясціў фонд «Краіна для жыцця».

    Сродкі неабходны, каб забяспечыць патрэбы 25 палітвязняў, вызваленых і дэпартаваных з Беларусі ў Літву 16 верасня 2026 года. Нагадаем, сярод іх 5 журналістаў.

    На гэты момант сабрана больш за 4 тысячы еўра. Фонд таксама прапануе перадаваць вызваленым адзенне, тэхніку, сродкі гігіены.

    Адначасова працягваецца збор, абвешчаны для вызваленых палітзняволеных Фондам салідарнасці Bysol. Мінімальная неабходная сума 25 тысяч еўра была сабраная ў першы дзень цягам 6 гадзін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.