• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер, які затроліў Гайдукевіча, расказаў, чаму яго звольнілі з Kyky.org

    Зорка тыктоку Глеб Сямёнаў запісаў апошні развітальны ролік. Ён расказаў «Нашай Ніве», у чым прычына звальнення.

    Глеба Сямёнава звольнілі з Kyky.org

    Глеб Сямёнаў. Крыніца фота: Наша Ніва

    Пра звальненне Глеба папярэдзілі за два тыдні. Блогер кажа, што гэта «праз Трампа». Рэдакцыя пераходзіць на рэжым жорсткай эканоміі. 

    «У мэтах эканоміі будуць абыходзіцца намаганнямі меншай колькасці людзей, — расказвае ён. — Наколькі я разумею, у Kyky застаюцца людзі, якія цяпер робяць рылсы, магчыма, яны стануць перазалівацца ў тыкток. Сумняюся, што з’явіцца нейкі асобны твар, які стане весці профіль. У рэдакцыі дакладна ёсць жаданне захаваць жыццё канала, але невядома, у якой форме». 

    @kykyorg

    Don’t for­get me ?

    ♬ Triste — Bib­lia Fal­a­da

    Глеб Сямёнаў цяпер шукае працу ў журналістыцы. Ён не хоча ісці з прафесіі, бо лічыць, што знайшоў сябе ў ёй. Глеб працягвае ўдзельнічаць у гумарыстычным шоу «о(б)суждаем», у праекце «Как это понимать» з Арцёмам Шрайбманам.

    «Ёсць нейкі запас ідэй, якія я не паспеў рэалізаваць. Тыя карцінкі, якія я бачу і спрабую потым ператварыць у відэа, патрэбныя свету. Я ў гэтым упэўніўся за два гады, што вёў тыкток Kyky. Спрабую знайсці ў сабе прычыну, каб паспрабаваць зноў. Усё ж мне не 50 гадоў, не магу сказаць, што маё жыццё скончана.

    Калі беларускія медыя застануцца закрытымі для ўваходу, магчыма, пайду ў расійскія, хто ведае. Уяўляю, што калі ўладкуюся ў расійскі нейкі СМІ, злыя языкі пачнуць казаць «ён пракрамлёўскі», «рускамірны», «мы ж казалі».

    Сітуацыя слізкая: калі звязваеш жыццё з беларускімі медыя, то з голаду трэба памерці на вуліцы, але затое герой. А калі з расійскімі, то адразу здраднік», — кажа Глеб. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.