• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Увага! Курс «Інструменты для прасоўвання Instagram і Telegram у 2020 годзе» пройдзе анлайн

    УВАГА! У сувязі з нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, кіруючыся клопатам пра Ваша здароўе, вырашана перавесці краш-курс па прасоўванню ў Instagram і Telegram у анлайн-фармат.

    Вэбінар пройдзе на платформе ZOOM. Далучыцца да яго можна праз браўзер ці мабільны дадатак.

    https://zoom.us/

    https://apps.apple.com/by/app/zoom-cloud-meet­ings/id546505307

    https://play.google.com/store/apps/details?id=us.zoom.videomeetings&hl=en

     

    Набыць квіткі на вебінар можна ТУТ.

    Кошт квітка: 9 рублёў. Усе, хто набудзе квіткі, атрымаюць пасля анлайн-сесіі спасылку на відэа краш-курса. 

     

    АНЛАЙН краш-курс «Інструменты для прасоўвання Instagram і Telegram у 2020 годзе»

    19 сакавіка, с 18:30 — 20:30

    Краш-курс па прасоўванню ў Insta­gram і Telegram будзе карысны як навічкам у SMM, так і дасведчаным кантэнт-мэйкерам. Блогеры, інфлюенсеры, журналісты, маркетолагі, dig­i­tal-спецыялісты, прадпрымальнікі, далучайцеся!

    Пра што?

    Мы не будзем выліваць літры вады пра неабходнасць рабіць Sto­ries і вёрстку ў Tele­graph. За 2 гадзіны вы атрымаеце 10 працуючых інструментаў для прасоўвання свайго акаўнта.

    Мы навучым:

    - складаць smm-стратэгію;

    - ствараць кантэнт за 5‑хвілін;

    - асновам наладжвання таргетаванай рэкламы;

    - асновам камунікацыі з аўдыторыяй і кліентамі.

    Вы сваімі рукамі паспрабуеце стварыць кантэнт для напаўнення свайго акаўнта без вялікіх бюджэтаў. Для гэтага падчас сустрэчы вам спатрэбяцца смартфон/планшэт і ноўтбук.

    Хто спікер?

    Наста Пілюгіна – журналістка-фрылансерка, аўтарка Dzig­i­tal-падкаста.

    Вэбінар пройдзе ў чацвер, 19 сакавіка 2020 года, з 18:30 да 20:30 на платформе ZOOM. 

    Кошт квітка — 9 рублёў.

    Дадатковая інфармацыя: па ўсіх пытаннях адносна адукацыйных курсаў і лекцый звяртайцеся па адрасе: medyjatrener@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.