• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр пісьменьнік і журналіст Канстанцін Скуратовіч, адзін з піянэраў незалежнай журналістыкі Беларусі

    Пра сьмерць Канстанціна Скуратовіча, былога загадчыка аддзела сацыяльнай палітыкі газэты «Беларусы і рынак», паведаміў ягоны былы рэдакцыйны калега Паўлюк Быкоўскі ў сваім фэйсбуку.

    Канстанцін Скуратовіч нарадзіўся ў 1952 годзе, вучыўся ў Менскім сувораўскім вучылішчы і ў БДУ. Быў кандыдатам філязофскіх навук. Як жураліст спэцыялізаваўся ў сфэры сацыяльнай палітыкі і сельскай гаспадаркі. З газэтай «Беларусы і рынак» быў зьвязаны з 1994 году.

    У 1996 годзе Скуратовіч атрымаў Прэмію Беларускага фонду Сораса як найлепшы эканамічны аглядальнік, а праз тры гады — Прэмію Беларускай асацыяцыі журналістаў «За плён ва ўсталяваньні свабоды слова ў Беларусі».

    Адной з апошніх працаў Канстанціна Скуратовіча стала кніга, прысьвечаная беларусам, якія бралі ўдзел у «зімняй вайне» — нападзе СССР на Фінляндыю ў 1939–1940 гадах. Ён напісаў яе ў суаўтарстве зь гісторыкам Аляксандрам Куляевым. Кнігу «Востраў Суомі. Ажыцьцёўленая ўтопія» ён напісаў пад узьдзеяньнем вайны Расеі супраць Грузіі. У 2019 годзе Скуратовіч гэта ўзгадваў так:

    «Спалохаўся тады ня толькі я, спалохаліся грамадзяне ва ўсіх краінах былога СССР вакол Расеі. І ня толькі. Спалохаліся, што на гэтым усё не закончыцца. Потым прыйшоў 2014 год: спачатку Крым, потым былі падзеі на Данбасе. І стала зразумела, што сытуацыя — як непагашаны рэактар. Саркафаг на ім нібыта стаіць, але як толькі зьявіцца самая малая магчымасьць, ён можа ўзарвацца».

    Газэта «Беларусы і рынак», дзе шмат гадоў працаваў Скуратовіч, спыніла выхад са сьнежня 2022 году па патрабаваньні Мінінфарму. Справу супраць дырэктара газэты Канстанціна Залатых перадалі 21 лютага ў суд, яму пагражае 10 гадоў турмы.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім калегі.

    Читайте ещё:

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    З паднятым забралам. Год таму не стала вядомага журналіста Аляксандра Тамковіча

    Марыя Грыц: У дзень вялікага затору буду на мяжы адной з першых!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.