• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка. Ён цалкам адбыў тэрмін

    З віцебскай калоніі № 3 21 ліпеня вызваліўся праваабаронца "Вясны" з Гомеля Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін. 3 лістапада 2021 года яго асудзілі да трох гадоў зняволення паводле ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні). За кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады, піша ПЦ «Вясна».

    Леанід Судаленка — праваабаронца з 20-гадовым стажам аказання дапамогі ў аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. 

    На працягу 2020 года Леанід Судаленка аказваў юрыдычную дапамогу пры абскарджанні пастаноў, вынесеных судом за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах, якія адбываліся ў Гомелі пасля выбараў прэзідэнта. 

    5 студзеня 2021 года ў грамадска-палітычным цэнтры, дзе знаходзіўся ў тым ліку і офіс «Гомельскай Вясны», адбыўся ператрус, які доўжыўся больш за 9,5 гадзін. Пасля ператрусу і допыту яго адпусцілі, але затрымалі праз два тыдні і змясцілі пад варту.

    3 лістапада 2021 года ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля распачаўся працэс над праваабаронцам і валанцёркамі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенкай. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

    Як распавядаў у сваіх лістах праваабаронца «Вясны», у віну яму ставіліся:

    • эпізод з дровамі, якія Леанід прывёз дзецям з шматдзетнай сям’і, бацьку якой потым асудзілі за «беспарадкі”;

    • відэа на ютубе з «Рудабельскай паказухі», дзе праваабаронца тлумачыць блогеру Андрэю Павуку, што такое пратэст людзей;

    • заклік у сацсетках сустрэць з ІЧУ жыхарку Гомеля Марыю Тульжанкову пасля 15 сутак;

    • семінар па лічбавай бяспецы для праваабаронцаў;

    • аплата штрафаў, пошлін за зварот у суд і дапамогу адвакатаў.

    Па справе было апытана больш за 200 сведак, а матэрыялаў больш за 77 тамоў.

    3 лістапада 2021 Леаніда асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, як і Таццяну. Марыя, якой запрасілі два з паловай гады калоніі, вымушана была пакінуць Беларусь.

    Адбываць тэрмін Леаніда этапавалі зімой 2022 года ў папраўчую калонію № 3 «Віцьбу», дзе ён працаваў на лесапільн і разборы правадоў. 24 верасня 2022 года Таццяну Ласіцу вызвалілі з папраўчай калоніі праз памілаванне. За кратамі яна правяла 1 год і 8 месяцаў. 

    У кастрычніку 2022 г. МУС унёс палітзняволенага праваабаронцу ў пералік «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

    За сваю праваабарончую дзейнасць Леанід быў уганараваны прэстыжнай французскай прэміяй «Свабода-Роўнасць-Братэрства» ў 2019 годзе. У тым жа годзе беларускай праваабарончай супольнасцю ён быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Праваабаронца года».

    Чытайце яшчэ: 

    Ён быў першым з беларускіх журналістаў, які стаў персанальным ворагам рэжыму. Сем гадоў з забойства Паўла Шарамета

    Блізкія журналісткі Ксеніі Луцкіной збіраюць дакументы на прашэнне аб памілаванні

    Экс-журналиста СТВ и его жену приговорили к 3 годам «домашней химии»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.