• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Чарговае прабіццё дна». Акаўнт пра нацыянальныя татуіроўкі прызналі экстрэмісцкім

    Акаўнт «Беларусь на целе», прысвечаны нацыянальным татуіроўкам, улады прызналі экстрэмісцкім. 

    Праект «Беларусь на целе» збіраў пратэсныя татуіроўкі беларусаў. Акаўнт вяла беларуская журналістка Жэня Доўгая.

    Пра стварэнне праекта Жэня раней распавядала, што яго ідэя паўстала пасля таго, як сілавікі арыштавалі Паўла Белавуса і абвінавацілі ў «пікетаванні татуіроўкай». У Паўла на руках былі невялічкія бел-чырвона-белыя сцяжкі і імя сына і дачкі. Жэня кажа, што пасля гэтага ёй стала цікава, «колькі людзей праз татуіроўкі паспрабавалі адрэфлексаваць падзеі 2020 года». І яна напісала ў сваім інстаграме, што шукае людзей, якія зрабілі сабе татуіроўкі пасля падзей 2020 года. Людзей адгукнулася вельмі шмат…

    Цяпер стала вядома, што, згодна з рашэннем Ленінскага суда Брэста, акаўнт пра татуіроўкі прызнаны 24 кастрычніка экстрэмісцкім.

    Жэня Доўгая пракаметавала гэта рашэнне так:

    — На самай справе, нічога дзіўнага для мяне канкрэтна не адбылося. Таму што ўжо былі званочкі ў выглядзе затрыманняў за татуіроўкі, затрыманняў тату-майстроў. І было пару разоў такое, што людзі прасілі выдаліць з акаўнта свае татуіроўкі. Таму што ім тэлефанавалі сілавікі і ўдакладнялі, ці іх гэта татуіроўка. Проста чарговае прабіццё дна.

    Чытайце яшчэ:

    Беларускі ПЭН і праваабарончы цэнтр «Вясна» ў шорт-лісце прэміі «Цюльпан за правы чалавека»

    Экспэрты пра кантроль беларускага інтэрнэту: «„Алісу“ ад „Яндэкс“ цяпер будуць слухаць ня толькі супрацоўнікі ФСБ, але і КДБ»

    У міліцыі адмаўляюцца тлумачыць прычыны забароны на перапіску з Яўгенам Меркісам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.