• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Большасць правайдараў адкрылі доступ да «Хартыі», «Белпартызана» і «Вясны»

    Сайты з палітычнымі навінамі зніклі са спісу абмежаванага доступу для ўсіх карыстальнікаў.

    28 сакавіка для большасці карыстальнікаў аднавіўся доступ да блакаваных раней сайтаў «Хартыя’97», «Беларускі партызан» і праваабарончага сайту «Вясна». як паведамляе tut.by, па-ранейшаму блакуе гэтыя сайты толькі парвайдар Life:).

    Нагадаем, паведамленні пра блакаванне сайтаў з палітычнымі навінамі «Хартыя’97», «Беларускі партызан» і «Вясна» з’явіліся ўвечары 26 сакавіка. Аб прычыне блакавання афіцыйныя крыніцы не паведамлялі.

    У прэс-службе Life:) паведамілі, што блакаваць «Хартыю’97» і «Беларускі партызан» для ўсіх карыстальнікаў аператар пачаў таму, што на сайце прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ» абнавілася інфармацыя пра абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў. Пры гэтым першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі заявіў, што ніякіх мераў па абмежаванні доступу да названых рэсурсаў міністэрства не ўжывае.

    На думку ўладальніка партала tut.by Юрыя Зісера, сайты сталі блакавацца з‑за аб’яднання двух спісаў абмежаванага доступу. Адзін з іх фармаваўся з 2010 года і абмяжоўваў доступ да рэсурсаў у дзяржустановах, арганізацыях адукацыі і культуры. Другі спіс узнік у 2015 годзе згодна з пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 19 лютага. Пры гэтым асобным дакументам быў адменены спіс 2010 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.