• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне паказала частку трансляцыі з Алімпіяды, не маючы правоў на яе

    Тэлеканал «Беларусь‑5», відаць па ўсім, нелегальна, паказаў частку трансляцыі, у якой брала ўдзел беларуска.

    Аліна Змушка. Скрыншот: Радыё Свабода

    28 ліпеня ў фінал дысцыпліны плаваньня на 100 мэтраў брасам на Алімпіядзе выйшла Аліна Змушка. Беларуская плыўчыха, якая, як і ўся дэлегацыя, выступае ў якасьці «нэўтральнай спартоўкі», паказала пяты (1.05,93) час па выніках двух паўфінальных заплываў.

    Беларускія тэлегледачы маглі пабачыць заплыў беларускі выпадкова — яго нечакана паказалі падчас аднаго з выпускаў навін на тэлеканале «Беларусь‑5». Паказ ніяк не анансавалі, заўважыла «Трыбуна».

    Перад Алімпіядай стала вядома, што беларуская дзяржаўная тэлевізія паказваць Гульні ў Парыжы ня будзе, як і расейская. «Белтэлерадыёкампанія» не купляла правоў на паказ спаборніцтваў.

    Блёк навінаў запусьцілі проста ў перапынку матчу Кубку Беларусі ў футболе паміж барысаўскім БАТЭ і жодзінскім «Тарпэда-БелАЗам». Прычым заплыў Змушкі паказалі не ў фармаце навіны, а як паўнавартасную трансьляцыю з камэнтаром супрацоўніка тэлеканалу. Відэа пазьней зьявілася і ў тэлеграм-канале «Беларусь‑5».

    У правым верхнім куце відэа знаходзіцца лягатып сайту «Беларусь‑5». Але калі угледзецца, за ім відаць размыты лягататып, заўважылі журналісты.

    Увечары 29 ліпеня ў 22:25 беларускага часу Аліна Змушка паплыве ў фінальным заплыве па 2‑й лініі.

    Eurosport отстранил комментатора от работы на Олимпиаде за слова о «копошащихся» и «красящихся» женщинах

    Беларусь на гэтых гульнях прадстаўляюць 17 спартоўцаў.

    • Роварны спорт: Ганна Церах.
    • Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.
    • Цяжкая атлетыка: Сюзанна Валадзько, Яўген Ціханцоў.
    • Дужаньне: Абубакар Хаслаханаў, Магамедхабіб Кадзімагамедаў.
    • Стральба: Дар’я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.
    • Веславаньне: Яўген Залаты, Тацяна Клімовіч.
    • Каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
    • Плаваньне: Ільля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка.
    • Тэквандо: Георгі Гурцыеў.

    Беларускія спартоўцы выступаюць у нэўтральным статусе. Абмежавальныя захады ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 году працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.