Адкрыты збор на шэлтары для вызваленых палітвязняў у Вільні
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Пра адкрыццё збору на суму 10 тысяч еўра на падтрымку шэлтараў у Вільні абвясціў фонд «Краіна для жыцця».

Сродкі неабходны, каб забяспечыць патрэбы 25 палітвязняў, вызваленых і дэпартаваных з Беларусі ў Літву 16 верасня 2026 года. Нагадаем, сярод іх — 5 журналістаў.
На гэты момант сабрана больш за 4 тысячы еўра. Фонд таксама прапануе перадаваць вызваленым адзенне, тэхніку, сродкі гігіены.
Адначасова працягваецца збор, абвешчаны для вызваленых палітзняволеных Фондам салідарнасці Bysol. Мінімальная неабходная сума — 25 тысяч еўра — была сабраная ў першы дзень цягам 6 гадзін.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў