• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вызвалілі палітзняволеную Яніну Пазняк, дачку журналіста Кірыла Пазняка

    Яніна Пазняк выйшла на волю 16 верасня 2026 года ў выніку візіту ў Мінск Джона Коўла, спецпасланніка прэзідэнта ЗША. Па інфармацыі «Зеркала», якое звязвалася з Офісам Святланы Ціханоўскай, беларускія ўлады падчас вызвалення не аддалі палітвязанцы пашпарт.

    Яніна Пазняк

    Яніна Пазняк. Фота: з асабістага архіва

    26 чэрвеня 2026 года Мінскі гарадскі суд вынес прысуды журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ Яніне Пазняк. Іх прызналі вінаватымі паводле двух крымінальных артыкулаў: 361–1 КК — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» і 369–1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

    Кірыла Пазняка пазбавілі волі на 3,5 гады. Дакладны тэрмін Яніне невядомы — блізкія былі супраць агалошвання дэталяў па яе справе.  Вядома, што абвінавачанне прасіла пакараць дваццацігадовую Яніну Пазняк пазбаўленнем волі тэрмінам на 3 гады.

    Пазнякоў затрымалі 3 верасня 2025 года. На наступны дзень КДБ прызнаў YouTube-канал «Платформа 375», які стварыў Кірыл Пазняк, экстрэмісцкім фармаваннем. У крымінальнай справе і журналіст, і ягоная дачка прызнаны арганізатарамі. Уся віна Яніны палягала ў тым, што яна зарэгістравала канал у сацсетцы Tik­Tok.

    Пасля затрымання і да суда дзяўчыну амаль дзесяць месяцаў утрымлівалі пад вартай у следчым ізалятары.

    палітвязні

    Спецпасланніца МЗС Літвы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Аста Андрыяўскене апублікавала на сваёй старонцы ў Face­book першыя фота палітвязняў з мяжы

    YouTube-канал «Платформа 375» быў зарэгістраваны ў красавіку 2021 года. У 2021–2022 гадах канал правёў некалькі анлайн-дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і іх апанентамі, якія вымушана з’ехалі з краіны. Апошні эфір адбыўся 3 снежня 2022 года, з боку Мінска удзел у ім прымалі Рыгор Азаронак (СТБ) і Юрый Церах («СБ. Беларусь сегодня»), з Варшавы з імі дыскутавалі Алег Талерчык (сузаснавальнік арганізацыі былых супрацоўнікаў сілавых структур ByPol) і Дзяніс Дудзінскі (тэлевядоўца, шоўмэн).

    23 студзеня 2026 года праваабарончая супольнасць Беларусі заявіла аб прызнанні палітычнай зняволенай дачкі журналіста Яніны Пазняк.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.