БАЖ запрашае калег у футбольную каманду на турнір у Друскеніках!
Сёлета каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў зноў атрымала запрашэнне да ўдзелу ў традыцыйным журналісцкім футбольным чэмпіянаце ў літоўскіх Друскеніках. Ён пройдзе 10–13 верасня (гульнявыя дні 11–12 верасня). Каманда выйдзе на турнір пад адмысловым банерам у памяць пра Мікіту Мелказёрава.

Друскенікі, 14 верасня 2024 года. Фота: БАЖ
У апошнія гады капітанам і лідарам футбольнай каманды Беларускай асацыяцыі журналістаў быў Мікіта Мелказёраў. Мікіта заўчасна сышоў з жыцця летась у снежні.
БАЖ мае касцяк каманды, але з‑за праблем з дакументамі, не ўсе калегі змогуць прыехаць. Таму Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег і каляжанак, якія маюць дачыненне да медыясферы (не абавязкова быць непасрэдна журналістам) і добра гуляюць у футбол, далучыцца да каманды!
Калі вы такая асоба, жывяце ў Літве ці Польшчы і можаце прыехаць на турнір, запоўніце форму і мы звяжамся з вамі!
ДАЛУЧЫЦЦА ДА ФУТБОЛЬНАЙ КАМАНДЫ БАЖ
Засталіся пытанні — напішыце нам office@baj.media
@bajmedia