• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі» прызналі сацсеткі блогеркі Дануты Хлусні

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 28 жніўня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкамі ў сацсетках блогеркі з Гомеля Дануты Хлусні.

    Данута Хлусня

    Скрыншот акаўнта Дануты Хлусні

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Гродна ад 25 жніўня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» былі прызнаныя:

    • Face­book-акаўнт з назвай «Данута Хлусня» (ідэнтыфікатар facebook.com/profile.php?id= 00010186805488);
    • Insta­gram-акаўнт з назвай «danu­ta hlus­n­ja» (ідэнтыфікатар instagram.com/danuta_hlusnja);
    • TikТok-акаўнт «danuta555» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@danuta555);
    • X‑акаўнт з назвай «Наташа Богданова» (ідэнтыфікатар  x.com/bogdanovanatash);
    • старонка ў сацсетцы «Одноклассники» з назвай «Данута Хлусня» (ідэнтыфікатар ok.ru/profile/385946017343);
    • старонка ў «ВКонтакте» з назвай «Наташа Богданова» (ідэнтыфікатар vk.com/id126219216);
    • старонка на сайце parteon.com з назвай «danu­ta» (ідэнтыфікатар patreon.com/danuta).

    «Данута Хлусня» — гэта творчы псеўданім відэаблогеркі з Гомеля Наталлі Галаўчук, былой журналісткі дзяржаўнага тэлебачання, якая сышла адтуль у 2017 годзе на знак пратэсту супраць цэнзуры ў дзяржаўных СМІ. З таго часу ў яе відэароліках — сатырычны, а часам і сур’ёзны пераказ беларускіх навін пра эканоміку, палітыку, культуру.

    Блогерка вымушана пакінула Беларусь з прычын пераследу з боку сілавікоў і на сёння жыве ў Варшаве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.